Пакт Молатава-Рыбентропа
(Уз’яднанне БССР)
(Набіраў : Дзмітрыеў Дзмітрый)
Прыход фашызму да ўлады ў Германіі і пачатак рэалізацыі яго агрэсіўнай праграмы стварылі небяспечны ачаг вайны ў Цэнтральнай Еўропе і непасрэдную пагрозу развязвання сусветнай вайны. Адводзячы ў сваіх глабальных планах важнейшае месца барацьбе супраць “фарпоста міжнароднага камунізма” , гэта значыць супраць СССР, фашызм меў на мэце зняволенне і іншых краін, устанаўленне сусветнага панавання.
Паўстала задача арганізацыі сумесных дзеянняў розных палітычных сіл для адпору гэтай палітыцы. Здавалася, у сярэдзіне 30-х гг. такія перадумовы намячаліся: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі знайшла падтрымку Францыі, Югаславіі, Румыніі і іншых краін. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.
Але далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыя колы Англіі з самага пачатку займалі абыякавую пазіцыю у адносінах да ідэі калектыўнай бяспекі. Паступова змянілася да горшага і пазіцыя Францыі. Кіруючыя колы заходніх дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны сэнс гэтага курса заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на Захадзе і накіраваць яго экспансію на Усход.
Палітыка “прымірэння” рэалізоўвалася па розных напрамках. Заходнія дзяржавы нічога не зрабілі, калі Германія яшчэ вясной 1935г. афіцыйна адмовілася ад выканання усіх ваенных артыкулаў Версальскага дагавора і ўвяла забароненую ёй усеагульную павіннасць. У наступным годзе Германія акупіравала Рэйнскую дэмілітарызаваную зону. Ад Германіі старалася не адстаць фашысцкая Італія, якая напала на Эфіопію. У 1936 г. Германія і Японія заключылі антыкамінтэрнаускі пакт, да якога у 1937 г. далучылася Італія.
У сакавіку 1938 г. у склад рэйха была ўключана Аўстрыя. Пагроза навісла над Чэхаславакіяй. 30 верасня 1938 г. на канферэнцыі кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі, Германіі і Італіі ў Мюнхене было падпісана пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкай вобласці) Германіі. У сакавіку 1939 г. Чэхаславакія была акупіравана Германіяй. Такім чынам, да 1939г. Версальска-Вашынгтонская сістэма дагавораў была скасавана канчаткова.
Становішча у свеце рабілася выбухованебяспечным. У новых умовах Савецкі Саюз даў згоду на кантакты з Германіяй. Адбыліся эканамічныя перагаворы, якія з асаблівай інтэнсіўнасцю разгарнуліся ў маі-жніўні 1939 г. Затым яны перайшлі у палітычную сферу.
Англія і Францыя пасля акупацыі Чэхаславакіі немцамі, баючыся непрадказальнай палітыкі Германіі, зноў пайшлі на кантакт з СССР. Вясной і летам 1939 г. праходзілі траістыя перагаворы СССР, Англіі і Францыі па палітычных, а потым і ваенных пытаннях. Адначасова брытанскія палітычныя колы не пакінулі спроб дамовіцца з Германіяй, вынікам чаго з’явіліся англа-нямецкія перагаворы.
На палітычных і ваенных перагаворах з СССР Англія і Францыя займалі неканструктыўную пазіцыю. Разам з тым, яны не праяўлялі гатоўнасці да кампрамісаў перад тварам фашызму.
На грамадскім узроўні таксама не ўдалося ўтварыць магутны антыфашысцкі фронт.
Да 20 жніўня 1939 г. стала відавочна, што перагаворы СССР, Англіі і Францыі зайшлі ў тупік. Сітуацыя станавілася крытычнай. Падрыхтоўка Германіі да напада на Польшчу ішла поўным ходам, і Гітлер у любы момант быў гатовы пачаць наступленне.
Ва ўмовах узрастаючай напружанасці міжнароднага становішча, поўнай палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 20 жніўня 1939 г.Гітлер звярнуўся з асабістым пасланнем да І.В.Сталіна прыняць міністра замежных спраў Германіі “для складання і падпісання пакта аб ненападзеніі”. Раніцай 23 жніўня 1939 г. у Маскву прыляцеў Рыбентроп. Перагаворы паміж ім, Сталіным і Молатавым завяршыліся на працягу аднаго дня. 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў.
Савецка-германскі дагавор, з аднаго боку, з’явіўся вымушаным крокам, лагічным вынікам міжнародных адносін ў 1938-1939 гг. Савецкі Саюз пазбегнуў вайны на два фронты, нанёс рашучы ўдар па планах стварэння адзінага антысавецкага фронту, атрымаў амаль два гады для ўмацавання сваёй абароназдольнасцi. З другога ж боку, гэты дагавор нанёс урон міжнароднаму прэстыжу СССР, які ўспрымаўся раней як флагман барацьбы з фашызмам. Быў дэзарыентаваны і савецкі народ, які бачыў у фашызме лютага ворага.
Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якім размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю, Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Бесарабію і “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз Іран, Афганістан і Турцыю.
Згодна з першым пунктам пратакола, у выпадку тэрытарыяльных і палітычных пераўтварэнняў у абласцях, якія належалі прыбалтыйскім дзяржавам (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная граніца Літвы павінна была стаць мяжой, падзяляючай сферу уплыву Германіі і СССР.
У другім пункце пратакола адзначалася: “У абласцях, якія належаць Польскай дзяржаве, сферы ўплыву будуць размежаваны па лініі рэк Нараў, Вісла, Сан”. Гэта значыць, СССР, па сутнасці, атрымліваў акрамя Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны частку Польшчы да Варшавы.
Сам факт размежавання інтарэсаў сацыялістычнай і фашысцкай дзяржаў сакрэтным пратаколам, прыняты ў абход законаў СССР і ў парушэнне дагаворных абавязацельстваў перад трэцімі краінамі, адлюстроўваў грэбаванне нормамі права і маралі.
Кульмінацыяй гэтага працэса стаў Дагавор аб дружбе і граніцы
паміж СССР і Германіяй ад 28 верасня 1939 г. Быў таксама падпісаны сакрэтны дадатковы пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сферу інтарэсаў СССР, а Германія ўзамен атрымлівала частку Польшчы, якая па ранейшай дамоўленасці ўваходзіла ў сферу інтарэсаў СССР.
Германія лічыла, што пакт ат 23 жніўня 1939 г. развязаў ёй рукі на Усходзе, і 1 верасня яна напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб’явілі вайну Германіі. У той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя і Індыя. Пачалася другая міравая вайна.
|