Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364139
Теги названий





Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62791)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21319)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21692)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8692)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3462)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20644)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Сочинение: Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.

Название: Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
Раздел: Остальные рефераты
Тип: сочинение Добавлен 05:40:01 12 октября 2010 Похожие работы
Просмотров: 92 Комментариев: 11 Оценило: 0 человек Средний балл: 0 Оценка: неизвестно     Скачать

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Я. Купала

Тэма Беларусі з'яўляецца асноўнай у творчасці Я. Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя. Бацькоўская зямля, родны край, яго веліч і краса, жальба і смутак, яго мінулае, сучаснае і будучае заўсёды хвалявалі паэта. Першае паслярэвалюцыйнае дзесяцігоддзе — складаны для паэта перыяд. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., нямецкая і польская акупацыі, утварэнне БНР, БССР, Літоўска-Беларускай ССР і іншыя падзеі не маглі не паўплываць на творчасць Я. Купалы. Прымаючы рэвалюцыю з народных, дэмакратычных пазіцый, паэт не поўнасцю разумеў яе сутнасць, асуджаў яе разбуральную і знішчальную сілу, не ўсё ўхваляў у паслярэвалюцыйнай савецкай яве, лічыў Беларусь ахвярай нашэсця чужынцаў. У час, калі пад пагрозай аказалася не толькі духоўнае, але і фізічнае існаванне нацыі, адраджэнская тэма ў творчасці Я. Купалы паступова затухае, адыходзіць на другі план. Бальшавіцкія парадкі не спрыялі творчаму настрою: на працягу 1916—1917 гг. да восені 1918 г. Я. Купала не напісаў ніводнага верша. Водгукам на падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны з'явіліся вершы, напісаныя толькі ў кастрычніку-снежні 1918 г. "Я зноў заснуўшую было жалейку бяру і пробую ў ёй галасоў", — напіша паэт у вершы "Для бацькаўшчыны". Многія вершы гэтага перыяду ("Паязджане", "Буслы", "На прызбе", "Сон") народжаны канкрэтнымі рэальнымі абставінамі і пранізаны матывамі тугі, трывогі, безвыходнасці, трагізму і нявер'я ў чалавека. З мільёнаў людзей, што апынуліся ў бежанстве, у "злыбядусе", "бездарожжы, беспрыстанні", стварыў Я. Купала ўмоўна-абагульнены вобраз "паязджан". У вершы "Паязджане" аўтар выказвае трывожную думку аб будучым Беларусі, якое ўяўляецца то густым сасоннікам у начной цемры, населеным рознымі пачварамі-зводамі, то завірухай: змораныя, стомленыя людзі кудысьці імкнуцца, хочуць чагосьці дасягнуць, а чаго — не разумеюць і не ведаюць:

Як у моры, ў белым снегу,
Без днявання, без начлегу,
Ў бездарожжа, ў беспрыстанне
Едуць, едуць паязджане.
Едуць, едуць, аніследу,
Ні праслуху, ні прагледу,
Ні прасветку, ні надзеі, —
Ўсё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.

Паэт, імкнучыся вытлумачыць многія пытанні далейшага жыцця народа, улоўліваючы эпахальны для Беларусі момант (вызваленне ад нямецкай акупацыі, абвяшчэнне БНР), вялікую надзею ўскладаў на сход (вершы "На сход", "Час!"). Аўтар, праўда, не дае тлумачэння, што гэта за сход. Але ён упэўнены, што на ім народ сам вырашыць, як яму ў далейшым жыць, "як заводзіць" новы лад жыцця. І таму заключныя радкі верша "Час!" уяўляюць сабой заклік:

Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці
І за Бацькаўшчыну-маці
Йдзі, народ, на сход!

Ідэяй незалежнасці Беларусі прасякнуты вершы "Паўстань...", "Перад будучыняй", "Акоў паломаных жандар...", "Каб...". У іх выявілася не толькі імкненне паэта да дзяржаўнай незалежнасці, але і гнеўная водпаведзь "ворагам Беларушчыны", слугам "ацечаства, цара". Верш "Паўстань..." акрэслівае і канкрэтныя ўмовы незалежнасці — вылучэнне з народа ўласнабеларускіх "прарокаў", песняроў, воінаў і дзяржаўных дзеячаў ("уладароў"), якія б змаглі аб'яднаць у адну сям'ю Беларусь і абараніць яе ад ворагаў:

Паўстань з народу нашага, Прарок,
Праяваў бураломных варажбіт,
І мудрым словам скінь з народу ўрок,
Якім быў век праз ворагаў спавіт!
Збяры ў адну ўсю Беларусь сям'ю.
Вазьмі з яе прысягу і зарок,
Што не прадасць сябе, сваю зямлю...
Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!

"Агнём і жалезам куецца моц, гарт, доля і воля народная. Праміне віхор, патухнуць пажары, замрэ свіст меча, і настане светлы, радасны дзень змучанага і аграбленага нашага народа... Зямля, засеяная касцямі сыноў беларускіх, будзе вечна належаць да ўнукаў беларускіх; спаленую хату беларускі мазоль адбудуе, а сваю сяўбу ён сам будзе жаць", — скажа Я. Купала ў прамове, прысвечанай 15-годдзю творчай дзейнасці. Першы паслярэвалюцыйны зборнік Я. Купалы "Спадчына" адкрываецца вершам з аднайменнай назвай. У ім аўтар выказвае вялікую любоў да роднай старонкі — спадчыны, што засталася нам ад продкаў. Паэт называе яе самым вялікім скарбам, які беларусы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў. Прыгадваючы родныя мясціны, Я. Купала з хваляваннем успамінае "вясеннія праталіны, і лесу шэлест верасны, і ў полі дуб апалены", "стары амшалы тын", "крык вароніных грамад" на могілках. Усё помніцца яму да дробязей, бо ён і ў думках, і ў снах непарыўна звязаны з бацькоўскай зямлёй:

Жыве з ім дум маіх сям'я
І сніць з ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

Творчая дзейнасць Я. Купалы на пачатку аднаўленчага перыяду была няпростай. У першай палове 20-х гг. паэт акрылены: усталяваўся мір, Беларусь набыла сваю дзяржаўнасць, у літаратуру ўлілося новае пакаленне, беларуская мова стала мовай справаводства, дзяржаўных і грамадскіх устаноў, пашырыліся межы рэспублікі... З'яўляюцца вершы аптымістычнага плана: "Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі" (аб вяртанні беларускіх сыноў да сваёй маці-Айчыны), "Арлянятам" (аб з'яўленні новай літаратурнай змены), "На смерць Сцяпана Булата", "Цішку Гартнаму", "Наш летапісец" (у іх услаўляюцца дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, вучоныя, журналісты). Радасцю, упэўненасцю ў светлым заўтрашнім дні Беларусі напоўнены многія радкі паэмы "Безназоўнае":

Беларусь на куце
Ў хаце сваёй села, —
Чарка мёду ў руцэ,
Пазірае смела...

У канцы ж 20-х гг. у творчасці Я. Купалы зноў з'яўляюцца ноткі песімізму і трывогі. Безумоўна, яны былі выкліканы абставінамі таго складанага часу (уступала ў сілу таталітарная сістэма). Падазронасць, недавер, цэнзурныя рэпрэсіі, допыты ў ДПУ давялі паэта да спробы пакончыць жыццё самагубствам. На шчасце, Я. Купала выжыў, каб яшчэ многа чаго расказаць пра Бацькаўшчыну. Я. Купалу называюць паэтам трагічнага лёсу. Поўнасцю аддадзены беларускаму народу, ён разам з ім выпіў да дна наканаваную лёсам чашу выпрабаванняў і пакут. Яго не палохаў бурны і крывавы паслярэвалюцыйны час. Боль, трывога і клопат аб Беларусі адчуваюцца ва ўсіх творах вернага сына Бацькаўшчыны. Сваёй мужнасцю і сваёй творчасцю Я. Купала паказаў свету, што была, ёсць і будзе жыць Беларусь, што яна смела глядзіць у будучыню.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Хватит париться. На сайте FAST-REFERAT.RU вам сделают любой реферат, курсовую или дипломную. Сам пользуюсь, и вам советую!
Никита17:50:22 05 ноября 2021
.
.17:50:19 05 ноября 2021
.
.17:50:17 05 ноября 2021
.
.17:50:14 05 ноября 2021
.
.17:50:12 05 ноября 2021

Смотреть все комментарии (11)
Работы, похожие на Сочинение: Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(294402)
Комментарии (4230)
Copyright © 2005 - 2024 BestReferat.ru / реклама на сайте