Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364139
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62791)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21319)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21692)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8692)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3462)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20644)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры

Название: Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры
Раздел: Рефераты по культуре и искусству
Тип: реферат Добавлен 12:32:47 28 июля 2010 Похожие работы
Просмотров: 21 Комментариев: 22 Оценило: 2 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать

Нацыяцальная мадэль свету ў беларусаў

і адлюстраванне яе ў розных пластах беларускай культуры

ПЛАН :

I. Мастацтва першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі.

II. Мастацтва Беларусі ў IV - XIII стст.

Дойлідства.

III. Мастацтва Беларусі ў XIII - XVI стст.

Абарончае дойлідства.

I . З’яўленне мастацтва ў жыцці чалавека адносіцца да далёкага перыяду гісторыі, калі ён пачаў ствараць прадметы хатняга ўжытку і прылады працы. У працэсе практычнай дзейнасці ў нашага продка пачало абуджацца пачуццё прыгажосці. Яго прыцягвала гармонія навакольнага прыроднага асяроддзя, чалавечага цела. У час палявання ён любаваўся грацыёзным спрытам звера. Усё гэта не магло не адбіцца на прадметах быту, якія вырабляў першабытны чалавек.

Сведчанне ранняй рамеснай дзейнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі - старажытныя археалагічныя помнікі. Даследаванне прылад працы, выяўленых пры раскопках, паказвае: гэта не толькі прадметы хатняга ўжытку, але і ў пэўнай ступені творы прыкладнога мастацтва. Першыя прыкметы ўзнікнення выяўленчага мастацтва ў Беларусі адносяцца да эпохі позняга палеаліту­ ­- прыкладна 22 - 25 стст. назад. Пры даслядаванні стаянкі першабытнага чалавека ў вёсцы Елісеевічы Бранскай вобласці знойдзена шмат караляў з ракавінак і некалькі пласцінак з біўня маманта, упрыгожаных геаметрычным арнаментам, невялікая пятнаццацісантыметровая, выразаная таксама з біўня маманта, статуэтка жанчыны. Формы яе цела перададзены выразна і пластычна, што сведчыць аб зарадженні ў першабытнага чалавека рэалістычнага ўспрымання навакольнага свету.

У эпоху позняга палеаліту людзі пачалі актыўна ўпрыгожваць сваё цела і адзення. Магчыма, у гэтым праявілася натуральная прагада прыгожага. На стаянках верхняга Прыдняпроўя сустракаюцца падвескі з ракавін, з прасвідраваных зубоў лісіцы, воўка, пацерачкі з вапняковых трубачак марскіх чарвячкоў. Упрыгаженні дапаўняліся касцянымі трубачкамі, арнаментаванымі падоўжанымі нарэзкамі. У эпоху неаліту ( V - IV тысячагоддзі да н. э.) асноўнымі дасягненнямі першабытнага чалавека былі: выраб больш дасканалых - са шліфаванага каменя - прылад працы і зброі, посуду з гліны, пражы з валакністых раслін.

З разлажэннем у першым тысячагоддзі да нашай эры першабытнабшчыннага ладу ва ўсходніх славян пачынае мяняцца і характар іх гаспадарчай дзейнасці. У сувязі з развіццём земляробства вялікае значэнне набывае вытворчасць рамесных вырабоў. Здабыча і коўка жалеза адкрылі вялікія магчымасці для развіцця кавальскага і ювелірнага рамёстваў. Удасканаленне майстэрства рамеснікаў мела вялікае значэнне для развіцця дэкаратыўнага - прыкладнога мастацтва. Тагачасныя рамяство і мастацтва былі цесна звязаны. Нярэдка ў адной асобе выступаў і рамеснік, і мастак.

Да часоў першабытнаабшчыннага ладу адносіцца зараджэнне манументальнай скульпуры. Тэматыка яе вызначалася язычніцкай міфалогіяй.

У дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, што насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, было даволі шмат язычніцкіх бажаствоў, якім яны пакланяліся і прыносілі ахвяры, чые скульптуры стваралі. На жаль, большасць з іх, асабліва драўляных, не захаваліся да нашага часу.

З прыняццем старажытнай Руссю хрысціянства ўсе язычніцкія ідалы былі знішчаны. Да нас дайшло літаральна некалькі каменных выяў. Прыгадаем тыя, што ўяўляюць найбольшую цікавасць. Чатырохтварны ідал, знойдзены ў 1848 г. у раце Збруч, мае выгляд чатырохграннага слупа, завершанага галавой з чатырма тварамі. Так званы «шклоўскі ідал» знойдзены ў 1963 г. на беразе ракі Серабранка - прытока Дняпра. Гэта манументальная скульптура з пясчаніка мае вышыню 120 см і вагу 250 кг. Форма яе - цыліндрычная. Твар старажытнага бажества ўзбуйнены ў параўнанні з фігурай. Вельмі абагульненыя формы надаюць скульптуры манументальнасць. Такая прымітыўная апрацоўка, напрыклад, уласцівая галаве антрапаморфнага ідала з каменя - ракушачніка вышынёй 46 см, знойдзенага пры раскопках на ўскраіне Слоніма.

Язычніцкія культавыя выявы людзей і жывёл знойдзены і ў іншых месцах Беларусі. Так, у развалінах старажытнага будынка ў Віцебску адшукана залатая статуя язычніцкага бога. Другі від старажытных манументальных скульптур - каменныя бабы. Найбольш цікавымі сярод іх з’яўляліся фігуры жанчын, знойдзеныя у Слонімскім раёне. Там жа былі выяўлены каменныя скульптуры гусака, гадзюкі і іншых жывёлін.

Найбольш старажытным адлюстраваннем першага тысячагоддзя да нашай эры з’яўляецца фігурка з абпаленай гліны вышынёй 3,5 см, якая ўяўляе старога з барадой, зачасанымі валасамі (знойдзена паблізу вёскі Багушевічы Бярэзінскага раёна). Першабытнае мастацтва мае вялікае пазнавальнае значэнне для вывучэння гісторыі культуры Беларусі.

II . Разглядаючы мастацтва Беларусі гэтага перыяду, неабходна падкрэсліць яго непарыўную сувязь з культурай усёй Старажытнай Русі, адзначыць характэрныя асаблівасці, уласцівыя менавіта беларускаму мастацтву, своеасаблівасць нацыянальных помнікаў дойлідства.

Агульнасць культурных сувязей праўляецца ў адзінстве будаўнічай тэхнікі і архітэктуры. Але пры едзінстве, што вынікае з традыцый дойлідства Старажытнай Русі, архітэктура беларускіх зямель развівалася ў некалькіх самастойных напрамках. Сведчанне гэтага - помнікі мясцовага манументальнага дойлідства, якія захаваліся да нашага часу.

У эпоху Кіеўскай дзяржавы і феадальнай раздробленасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі шырока развіваецца горадабудаўніцтва. Згодна з летапісам, у IX - XI стст. узніклі гарады: Полацк (862), Тураў (980), Заслаўе (канец X ст.), Мінск і Орша (1067). У іх узводзяцца збудаванні самага рознага прызначэння: княжацкія харомы, царквы, манастыры.

Да ліку самых старых гарадоў Беларусі належыць Полацк. Ранняе паселішча ў раёне сучаснага Полацка ўзнікла на месцы ўмацаванага валамі гарадзішча, размешчанага ў нізоўях прытока Заходняй Дзвіны - Палоты. На мяжы X - XI стст. гэта ўжо быў добра ўмацаваны горад, плошча дзяцінца якога дасягала 7 га.

Першым з ліку выдатных культавых збудаванняў Полацка і ўвогуле заходніх абласцей Старажытнай Русі з’яўляецца Сафійскі сабор, закладзены паміж 1044 і 1066 гг. Грэчаскае слова «сафія» літаральна азначала «майстэрства, веды, мудрасць». Але хрысціянамі сэнс яго тлумачыўся больш шырока і звязваўся, у прыватнасці, з ідэяй чалавечай «аднадумнасці і супольнасці».

Узводзілі сабор усім мірам. Гэта быў галоўны будынак не толькі сталіцы, але і ўсяго княства. У вачах жыхароў Полацкай зямлі Сафійскі сабор сімвалізаваў іх аднадумнасць і еднасць. Аб першапачатковым яго выглядзе захаваліся супярэчлівыя звесткі. У адных крыніцах храм гэты называецца сямікупальным, у другіх - пяцікупальным. У нашы дні ад старажытнага сабора засталіся асобныя часткі падмуркаў, тры абсіды (гранёныя выступы будынка), склеп і часткі ўнутраных слупоў. Фрагменты, што захаваліся, дазваляюць меркаваць, што ў мінулым гэты помнік архітэктуры быў ў многім падобны на Кіеўскую Сафію, але меў і некаторыя адрозненні. Адной з арыгінальных асаблівасцей полацкакага сабора з’яўляюцца гранёныя абсіды. Ні ў Кіеве, ні ў Ноўгарадзе такія абсіды не сустракаюцца. Таксама характэрная рыса храма ў Полацку - адсутнасць абходных галерэй і вежаў. Дзякуючы гэтаму вонкавы аб’ём збудавання выглядаў больш велічным і дынамічным.

У XVIII ст. гэты помнік архітэктуры поўнасцю перабудавалі : зніклі купалы, з явіліся дзве вежы на галоўным фасаде. Сабор быў пераўтвораны ва уніяцкую базіліку.

Другі славуты архітэктурны помнік полацкай зямлі - Спаса - Ефрасінеўская царква, пабудаваная паміж 1128 і 1156 гг. дойлідам Іаанам. Гэта аднагаловая пабудова невялікага памеру, простага плана. Манументальнасць яе знешняму выгляду надае ярусная вонкавая кампазіцыя. Узведзена царква па загаду славутай Ефрасінні Полацкай. Збудаванне заняло ганаровае месца ў гісторыі дойлідства і паклала пачатак распаўсюджанню пірамідальна - шатровых храмаў у Расіі, на Украіне і ў Беларусі.

Выдатны помнік старажытнай манументальнай архітэктуры - Барысаглебская царква XII ст., якая дагэтуль узвышаецца на Замкавай гары г. Гродна. Сцены невялікага храма выкладзены з чырвонай цеглы. У іх умураваны паліраваныя плоскія цёмна - чырвоныя камяні, а таксама керамічныя пліты, пакрытыя глазурай жоўта - залатых і бірузова - зялёных таноў. Амаль восемсот гадоў упрыгожваюць яны фасады пабудовы, але не страцілі сакавітасці і чысціні колеру. Ствараецца ілюзія інкрустацыі каштоўнымі каменямі. У скляпенні і верхнія часткі ўнутраных сцен былі ўмураваны керамічныя гаршкі - галоснікі. Гэты дойлідскі прыём змягчаў гук, забяспечваючы тым не менш добрую акустыку. Падлога храма была пакрыта керамічнымі пліткамі зялёнага, жоўтага, і карычневага колеру, што ўтваралі арнаментальны дыван вялікай мастацкай выразнасці. Барысаглебская царква, размешчаная на высокім абрывістым беразе Нёмана, захавалася не поўнасцю. Скляпенні яе і купал зніклі даўно, паўднёвыя і частка заходняй сцяны абваліліся ў выніку апоўзня 1853 г.

Адным з найбольш значных помнікаў дойлідства раннефеадальнай эпохі на тэрыторыі Беларусі была Благавешчанская царква у г. Віцебску (сярэдзіна XII ст.). Гэты аднакупальны, трохабсідны храм размяшчаўся на левым беразе Заходняй дзвіны. Архітэктура яго была простай, але выразнай : сцены ажыўляліся толькі паўцыркульнымі кіламі і вертыкальнымі лапаткамі. На жаль, зрайнаваны ён ужо ў наш час.

III . Да XIII ст. звесткі аб мураваных крапасных збудаваннях на тэрыторыі Беларусі адсутнічаюць. Але ўжо ў перыяд феадальнай раздробленасці і распаду Кіеўскай дзяржавы з’яўляюцца першыя мураваныя збудаванні тыпу асобнай магутнай абарончай вежы , якая абкружалася землянымі і драўлянымі ўмацаваннямі. Падобныя вежы - данжоны ў VIII - XIV стст. былі пашыраныя таксама ў Польшчы, Скандынавіі, Прыбалтыцы, паўночна - заходняй Русі, на Валыні. З розных крыніцаў вядома пра вежы ў Полацку, Тураве, Гародне, Навагрудку, Бярэсці.

У раённым центре Камянец Брэсцкай вобласці да цяперашніх дзён захавалася абаронна - вартавое збудаванне, вядомае як Белая Вежа. Летапіс сведчыць, што ўзведзена яна майстрам Алексай пры дапамозе мясцовых жыхароў у XIII стагодзі (паміж 1276 і 1288 гг.). Вежа круглая з вонкавым дыяметрам 13,6 м пры таўшчыні сцен 2,5 м. Вышыня - 29,4 м. Пяць яе ярусаў злучаны паміж сабой унутранай лесвіцай. А з трэцяга яруса можна было дабрацца да верхняй пляцоўкі таксама і па каменных прыступках, што знаходзіліся ў тоўстых сценах. Агульная плошча памяшканняў на ўсіх паверхах дасягала 300 кв. м., што дазваляла ў час абароны размясціць шмат воінаў. Змураваныя з цэглы сцены крыху нахіленыя ўнутр, не маюць звонку гарызантальных чляненняў і завершаныя буйнымі зубцамі, адпаведнымі агульным прапорцыям вежы. У гэтым помніку спалучыліся кампазіцыйныя, канструктыўныя і дэкаратыўныя прыёмы раманскай архітэктуры з раннегатычнымі.

У другой палове XIII ст. узнікла новая дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае. У гэты час у беларускім дойлідстве з’яўляецца новы тып манументальнага збудавання - замак , які спалучаў у сабе жылыя і абарончыя функцыі, а таксама задачы грамадскага прадстаўніцтва. Заходнія рубяжы ВКЛ аперазаў цэлы ланцуг мураваных замкаў у Крэве, Лідзе, Медніках, Троках, Навагрудку, Гародне і Вільні.

Па планіровачна - кампазіцыйным вырашенні адзначаныя замкі падзеляюцца на два тыпы. Замкі ў Крэве і Лідзе, пабудаваныя ў першай палове XIV ст., уяўляюць тып замка - кастэлі з рэгулярнай формай плана і тучнымі землянымі ўмацаваннямі. Яны ўзведзеныя на нізіннай мясцовасці на насыпным узвышшы і абкружаныя ровам з вадою. Магутныя мураваныя сцены (вышынёй каля 12 м, таўшчынёй 2,75 м) утваралі ў плане неправільны чатырохвугольнік, блізкі да квадрата. Баявую моц сценаў, якія завяршаліся крытымі навяснымі галерэямі і байніцамі, узмацнялі дзве квадратныя ў плане вуглавыя вежы, размешчаныя па дыяганалі замкавага двара. Вежы ўяўлялі з сябе лаканічныя прызматычныя аб’ёмы без вонкавых гарызантальных гляненняў, накрытыя чатырохсхільнымі шатрамі. Унутры яны мелі некалькі ярусаў, перакрытых крыжовымі і нярвюрнымі скляпеннямі. Дапаможныя службы размяшчаліся ў драўляных пабудовах унутры двара ў адрозненне ад рыцарскіх замкаў - канветхаўзаў, якія мелі па перыметры масіўныя мураваныя будынкі з развітай сеткай памяшканняў.

Другі архітэктурны тып уяўляюць нерэгулярныя замкі ў Навагрудку і Гародні, якія працягвалі развіваць традыцыі ўмацаваных гарадзішчаў і дзядзінцаў старажытных гарадоў. Яны размяшчаліся на натуральных узвышшах вышінёй 30 - 40 м і мелі ў плане паліганальную форму, адпаведную рэльефу. Да канца XIV ст. аснову іх складалі драўляныя сцены - гародні ў спалучэнні з адной магутнай мураванай вежай, якія былі ўзведзеныя яшчэ ў XIII ст.

Пасля разгрому Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве (1410 г) будаўніцтва замкаў агульнадзяржаўнага прызначэння скарацілася, але беларускае дойлідства ў цэлым працягвала захоўваць абарончы характар. На мяжы XV - XVI стст. пашыралася будаўніцтва прыватных замкаў . Вышэйшым дасягненнем нацыянальнага ваенна - інжынернага мастацтва пачатку XVI ст. з’яўляецца замак у Міры, які належаў старажытнаму праваслаўнаму феадальнаму роду Іллінічаў. Магутныя сцены, якія ўтвараюць амаль квадратны замкнёны двор, і пяць шматярусных вежаў былі ўзведзены у 1506 - 1510 гг. Замак абкружалі штучныя земляныя ўмацаванні - вал і роў, праз які перакінуты развадны мост. Сцены мелі тры ўзроўні бою. У ніжняй частцы сценаў прарэзаны амбразуры для гарматаў. На вышыні 8 м унутры сценаў ішла галерэя з ружэйнымі байніцамі. Завяршала сцены баёвая пляцоўка, пакрытая зубчатым парапетам. Вежы маюць аднолькавы прынцып кампазіцыйнай будовы. Асаблівай магутнасцю вылучалася шасціярусная вежа - брама. Дэкаратыўнае аздабленне помніка заснавана на спалучэнні адкрытай цаглянай муроўкі з украпінамі камянёў і атынкаваных арачных нішаў, раструбай амбразур, арнаментальных паясоў. Разнастайны прапарцыянальны лад і дэкор вежаў надаюць замку непаўторны мастацкі вобраз.

Падобныя кампазіцыю, дэкор і фартыфікацыйныя элементы мелі абарончыя царквы канца XV - пачатку XVI стст. у Полацку, Супраслі, Сынковічах і Мураванцы. Заснавальнікам гэтага тыпу культавых будынкаў з’явіўся, верагодна, Сафійскі сабор ў Полацку, які ў 1495 - 1501 гг. быў перабудованы і набыў абарончыя абрысы. Самабытная архітэктура цэркваў - крэпасцей склалася на аснове знітавання структуры руска - візантыйскага крыжова - купальнага храма і традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства. Найбольш выдатнымі помнікамі цэрквей - крэпасцей лічацца цэрквы ў Сынковічах і Мураванцы.

Акрамя чатырохвежавых храмаў - крэпасцей да беларускай готыкі належаць яшчэ некалькі старадаўніх культавых будынкаў, якія не маюць выяўленых абарончых прыстасаванняў. Гэта найбольш раннія на беларускай зямлі мураваныя касцёлы XV - XVI стст. у вёсках Ішкалдзь, Уселюб, Гнезна, а таксама Барысаглебская царква ў Навагрудку. Ім уласцівыя гатычная канструкція і мысцовы характар дэкору: нярвюрныя скляпенні, контрфорсы, стральчастыя прыёмы, тоўстыя сцены, аздобленыя ўзорам з атынкаваных арачных нішаў і цёмнай перапаленай цеглы.

Менавіта два помнікі беларускага абарончага дойлідства: замак у Міры і царква - крэпасць у Сынковічах уключаныя ў каталог шэдэўраў сусветнай архітэктуры.

Літаратура :

1. «Народная асвета» № 5, 6, 7 / 1994 г.

2. «Роднае слова» № 8, 9 / 1993 г.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Хватит париться. На сайте FAST-REFERAT.RU вам сделают любой реферат, курсовую или дипломную. Сам пользуюсь, и вам советую!
Никита02:35:08 05 ноября 2021
.
.02:35:07 05 ноября 2021
.
.02:35:05 05 ноября 2021
.
.02:35:04 05 ноября 2021
.
.02:35:02 05 ноября 2021

Смотреть все комментарии (22)
Работы, похожие на Реферат: Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(294402)
Комментарии (4230)
Copyright © 2005 - 2024 BestReferat.ru / реклама на сайте