Змест
IУводзіны…………………………………………………..............…. .2
II Асноўная частка…………………………………………..……….… 3
1. Паняцце “этнас”………………………………………...............…3
2. Фактары фарміравання беларускага этнасу…………..................3
2.1. Узмацненне актыўнасці феадальна-прыгоннай сістэмы... ..4
2.2. Міграцыі насельніцтва …… …… ………………………. ...6
2.3. Эканамічныя працэссы……………………………….....……7
3. Аб'яднальныя працэсы ў межах гісторыка-этнаграфічных абласцей…………………………………………………….…………..11
4. Распаўсюджванне этнікону «беларусцы» і назвы «Белая Русь»……………………………………………………………………13
5. Фарміраванне этнічнай самасвядомасці………………………..16
5.1.Утварэнне спадчынных найменняў…………………………17
6. Канфесіянальная сітуацыя……………………….………………19
IIIЗаключэнне……………………………………………………....….21
IV Літаратура…………………………………………………...………22
УВОДЗІНЫ
Беларускі этнас - гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, суседніх усходніх і паўночных землях і характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Працэс фарміравання беларускага этнасу з'яўляецца доўгім па часе, складаным і шматгранным.
Гэтая праца прысвечана вывучэнню этнічнай структуры насельніцтва Беларусі ў XVI – XVIII ст.ст. і сістэматызацыі ведаў па дадзенай тэме. На мой погляд тэма з’яўляецца актуальнай на сягодняшні дзень. Сапраўдны беларус павінен ведаць свае карэнні дзеля таго, каб не страціць самасвядомасць. Асноўная прычына складанасці і заблытанасці праблемы этнічнай самаідэнтыфікацыі беларусаў палягае, на маю думку, у схільнасці большасці даследчыкаў змешваць эндаэтнанімію і экзаэтнанімію беларусаў, што прыводзіць да сур’ёзных непаразуменняў і кардынальна супрацьлеглых высноваў.
Мэтай маёй працы з’яўляецца апісанне структуры беларускага этнасу менавіту ў XVI – XVIII ст.ст., бо гэты час для беларускага народа адзначаецца цяжкасцямі, якія былі абумоўлены шэрагам знешніх і ўнутрыпалітычных фактараў. Таксама перада мной была пастаўлена задача паказаць, у якіх умовах фарміравалася беларуская народнасць.
Праца падзелена на раздзелы. У першым з іх дадзена агульнае паняцце этнасу і яго галоўныя прыкметы. Далей апісаны фактары, якія ўплываюць на фарміраванне беларускага этнасу. Трэці раздзел раскрывае сэнс аб’яднальных працэссаў на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы перыяд. За ім ідзе чацвёрты раздзел, які прасочвае распаўсюджванне этнікону «беларусцы» і назвы «Белая Русь». Затым даследуецца фарміраванне этнічнай самасвядомасці беларусаў – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. І, наканец, шосты раздзел разглядае асноўныя праблемы канфесійнага становішча на тэрыторыі Беларусі ў XVI – XVIII ст.ст.
Для выканання гэтай працы мною былі выкарыстаны энцыклапедычныя звесткі, архівы, дакументы і акты тагачасных вякоў.
1. Паняцце “этнас”
Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміраваннябеларускагаэтнасу?
Этнас, этнічная супольнасць (ад грэч. еіішоз - народ) — устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу — род, племя, народнасць, нацыя — характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі.
Галоўныя прыкметы этнасу: мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка і інш. — змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця. На паняцці "этнас" грунтуецца значная частка этнаграфічнай і іншай навуковай тэрміналогіі — этнагенез, этнонім і інш.
Адной з галоўных прыкмет этнасу з'яўляецца этнічная тэрыторыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя - гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з'яўляецца спецыфічным сродкам захавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцый. Праз мову рэалізуецца пераемнасць розных пакаленняў і гістарычных эпох.
Гісторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук: лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі, антралалогіі, тапанімікі і інш. Даследаванне праблемы этнагенезу беларусаў з'явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.
2. Фактары фарміравання беларускага этнасу
Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст. Аб'яднанне на працягу XIII - XVI стст. раздробленых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, падначаленне адзінай вярхоўнай уладзе прывяло да тэрытарыяльнай кансалідацыі і паслужыла штуршком для складвання этнічнай тэрыторыі беларусаў - тэрыторыі кампактнага рассялення народа, з якой звязаны яго фарміраванне і развіццё. Цэнтралізацыя дзяржавы (арганізацыя кіравання, ліквідацыя рэшткаў раздробленасці, уніфікацыя адміністрацыйнага падзелу, увядзенне адзінага заканадаўства, сімволікі) спрыяла больш цеснаму палітычнаму аб'яднанню беларускіх зямель і актыўнаму функцыяніраванню асноўнага для працэсу этнаўтварэння сацыяльна-эканамічнага фактару. 3 узмацненнем гандлёва-эканамічных сувязяў у межах Княства, складваннем агульнадзяржаўнай гаспадаркі, развіццём таварна-грашовых адносін, ростам гарадоў, пэўнай уніфікацыяй вагавых адзінак і грашовай сістэмы пераадольвалася лакальная замкнёнасць, пашыраліся ўнутрытэрытарыяльныя кантакты, нівеліраваліся некаторыя гаспадарчыя і бытавыя адрозненні, адбывалася моўная інтэграцыя. Прагрэс у вытворчасці ўздзейнічаў на фарміраванне саслоўна-класавай структуры этнасу - да сярэдзіны XVI ст. аформіліся шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае саслоўі.
Палітычны і эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу. Палітычная і сацыяльна-эканамічная інтэграцыя ў межах адной дзяржавы стварыла амаль што аднолькавыя ўмовы для этнакультурнага развіцця розных зямель, прывяла да нівеліроўкі мясцовых асаблівасцяў. У першую чаргу і хутчэй моўная і культурная нівеліроўка адбывалася ў гарадах, асабліва ў найшльш значных. Там мацней, чым у сельскай мясцовасці, адчуваліся сувязі паміж асобнымі часткамі краіны.
Перыяд XVI—XVIII стст. у этнічнай гісторыі Беларусі адзначаны своеасаблівасцю дзеянняў этнасацыяльных працэсаў. Гэта быў найбольш цяжкі і складаны этап у гісторыі беларускага народа. Працэсы развіцця народнасці, якая склалася ў XIV—XVI стст., былі замаруджаны шэрагам знешніх і ўнутрыпалітычных фактараў, што зрабіла негатыўны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае і этнакультурнае жыццё беларусаў. Перш за ўсё трэба адзначыць войны, што прывялі да эканамічнага крызісу ў другой палавіне XVII — першай палавіне XVIII ст. у межах усёй Рэчы Паспалітай, у тым ліку і ў Беларусі, землі якой у тыя часы былі арэнай амаль бесперапынных ваенных дзеянняў.
Войны і крызіс прывялі да рэзкага зніжэння колькасці насельніцтва. Так, калі ў 1650 г. на беларускіх землях пражывала 2876 тыс. чалавек, то за перыяд войн 1650—1667 гг. яно скарацілася да 1352 тыс. чалавек. К 1690 г. колькасць насельніцтва пры сярэдніх тэмпах прыросту на 1,8% у год узрасла да 1904 тыс. чалавек, аднак за час Паўночнай вайны яна зноў скарацілася на 31% (1717 г.— 1457 тыс. чалавек). К канцу XVIII ст. колькасць жыхароў беларускіх зямель так і не перавысіла ўзровень 1650 г. і складала ў 1795 г. 2,6 млн. чалавек [1]. У выніку войн густата рассялення насельніцтва на беларускіх землях стала некалькі ніжэйшай, чым у першай палавіне XVII ст., а прырост насельніцтва ішоў больш маруднымі тэмпамі, чым на іншых землях Рэчы Паспалітай, што, безумоўна, адбівалася на дэмаграфічным становішчы беларуса'ў і іх этнасацыяльным развіцці.
2.1. Узмацненне актыўнасці феадальна-прыгоннай сістэмы
Сярод іншых фактараў негатыўнага ўплыву на развіццё беларускага этнасу трэба адзначыць узмацненне ў XVII— XVIII стст. феадальна-прыгоннай эксплуатацыі і нацыянальна-рэлігійнага прыцяснення насельніцтва, што выклікала абвастрэнне класава-нацыянальных супярэчнасцей у феадальным грамадстве ўсёй Рэчы Паспалітай, і перш за ўсё ў Беларусі, Літве і на Украіне. Аднак шляхецкае саслоўе Беларусі (таксама як Літвы і Украіны), якое падтрымлівала феадальную палітыку ўрада ў адносінах да працоўных мас, жадаючы захаваць свае прывілеі і ўмацаваць саслоўнае становішча, усё больш адмяжоўвалася ў этнічным сэнсе ад свайго народа. Арыентуючыся на польскую шляхту і не жадаючы ні ў чым ад яе адставаць, шляхта Вялікага княства Літоўскага была на працягу XVII—XVIII стст. у асноўнай масе паланізавана. Беларуская шляхта сумесна з украінскай, літоўскай і польскай складала своеасаблівую саслоўную метаэтнапалітычную супольнасць Рэчы Паспалітай, асновай якой былі кампаненты польскай шляхецкай культуры, уключаючы мову, канфесіянальную прыналежнасць і самасвядомасць. У сілу гэтага этнасацыяльныя працэсы ў асяроддзі кіруючых саслоўяў насілі так званы этнатрансфармацыйны характар і былі пераарыентаваны на ўспрыняцце навацый і зменлівасць.
Крайняй супрацьлегласцю характарызаваліся этнасацыяльныя працэсы, якія працякалі ў асяроддзі асноўнай па колькасці сацыяльнай часткі этнічнага масіву беларускага народа — сялян і гараджан. Беларускае сялянства, розныя сацыяльныя групы гараджан, а таксама прадстаўнікі ніжэйшага і сярэдняга праваслаўнага духавенства, дробнай і часткова сярэдняй тляхты актыўна супраціўляліся паланізацыі, што забяспечвала этнаэвалюцыйнае развіццё беларускага народа. У сілу гэтага дыферэнцыяцыя беларуо кай культуры на культуру народныл мас і пануючых саслоўяў стала набы- ваць ярка выражаную этнічную накіраванасць, пры якой іменна народныя масы захоўвалі традыцыйнасць этна- вызначальных прымет, што ў сваю чаргу абумоўлівала стабільнасць этнасу.
У той жа час этнаэвалюцыйны характар інтэграцыйных і кансалідацыйных працэсаў у рамках асноўнай часткі беларускай народнасці на працягу XVII—XVIII стст. часта і часам вельмі значна парушаўся. Так, адной з форм супраціўлення беларускага насельніцтва ўзмоцненаму феадальнаму прыгнёту і палітыцы апалячвання былі ўцёкі сялян і масавыя міграцыі ў Расію і на Украіну.
У сувязі з гэтым колькасць карэннага беларускага насельніцтва ў радзе абласцей зніжалася. На іх месца перасяляліся жыхары з іншых раёнаў Дзяржавы. Найбольш шырока міграцыі праходзілі ў пагранічных, паўночна-ўсходніх, усходніх і паўднёвых раёнах беларускай тэрыторыі. У той жа час рэзкі прырост насельніцтва, напрыклад у Крычаўскім, Прапойскім і Чачэрскім староствах, дзе колькасць дымоў з канца XVII да сярэдзіны XVIII ст. узрасла амаль у пяць разоў, ажыццявіўся ў асноўным за кошт перасялення з суседніх зямель — з-пад Жыровіч, Быхава, Барысава, Чэрвеня, Койданава і інш [2]. Міграцыйныя перасяленні закранулі таксама цэнтральныя і заходнія землі Беларусі.
У другой палавіне XVII—XVIII ст. добраахвотнае перасяленне беларускіх сялян і гараджан на тэрыторыю Рускай дзяржавы прыняло няспынны характар. Прычым часта сярод эмігрантаў аказваліся выхадцы э цэнтральных і заходніх раёнаў. Так, па даных 1665 г., у горадзе Суджы былі выхадцы э Мазыра, Пінска, Навагрудка, Брэста, а ў новапабудаваных слабодах Цярноўскай воласці Пуціўльскага павета ў 1678 г. пражывалі беларусы з Заслаўя, Мінска, Пінска.
Ратуючыся ад нягод, беларусы сяліліся і на землях Левабярэжнай Украіны, дзе папаўнялі рады заларожскага казацтва, асвойвалі новыя землі, займаліся рамяством і гандлем. Як адзначаюць гістарычныя крыніцы, міграцыі насельніцтва з Беларусі на Украіну рэзка павялічваліся ў часы голаду, неўраджайнасці. В. О. Ключэўскі пісаў, што ў радах рэестравых казакоў ужо ў другой палавіне XVI ст. былі выхадцы з 74 гарадоў і паветаў Заходняй Русі і Літвы і нават з такіх далёкіх ад Украіны, як Вільня і Полацк. У XVII—XVIII стст. колькасць перасяленцаў з розных раёнаў Беларусі ўзрасла. Так, толькі на землях Старадубскага палка ў 30-х гадах XVII ст. пражывалі выхадцы з Крычава, Мсціслава, Магілёва, Горак, Оршы, Полацка, Талачына, Каняціна (Пінскага павета) і многіх іншых месц.
2.2. Міграцыі насельніцтва
Ажыццяўляліся таксама і адваротныя міграцыі, напрыклад. стараабрадскага насельніцтва з Расіі, якое асядала ў розных раёнах Беларусі больш або менш кампактнымі і эндагамнымі групамі. Да канца XVIII ст. іх колькасць на Беларусі, Літве і Украіне дасягнула 140 тыс. чалавек [3]. У адрозненне ад эндагамных груп стараабрадцаў, якія слаба кантактавалі з карэнным іншаканфесіянальным насельніцтвам і не ўносілі якога-небудзь прыкметнага ўкладу ў этнічную характарыстыку краю, іншыя групы праваслаўнага насельніцтва аказваліся актыўна ўцягнутымі ў працэсы этнакультурнай і моўнай міксіі. Гэта ўзмацняла працэсы міжэтнічнага ўзаемадзеяння на тэрыторыі Беларусі. У цэлым жа ўцягненне ў непасрэдныя і доўгія кантакты значнай колькасці людзей, часта з далёкіх адна ад другой мясцовасцей, рабіла міграцыю важнейшым стымулятарам распаўсюджвання сінхроннай этнакультурнай інфармацыі, што забяспечвала культурную інтэграцыю беларусаў з іншымі народамі Усходняй Еўропы, і ў прыватнасці з рускім.
Некаторая стабілізацыя колькасці насельніцтва і змяншэнне міграцый з Беларусі намецілася к сярэдзіне XVIII ст. Аднак у другой палавіне XVIII ст. колькасць мігрантаў зноў узрастала, праўда, гэта былі ўжо ў асноўным адваротныя або ўнутраныя міграцыі. Новыя міграцыйныя хвалі праходзілі на беларускіх землях пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г. У далучаныя да Расіі ўсходнія раёны Беларусі пачаўся прыток бежанцаў з заходніх і цэнтральных зямель. Толькі ў полацкай правінцыяльнай канцылярыі з мая па кастрычнік 1773 г. было зарэгістравана 45 выхадцаў сялян з новай граніцы, у тым ліку 29 адзінокіх і 16 з жонкамі і дзецьмі. За 1790—1792 гг. з цэнтральнай і заходніх частак беларускіх зямель ва ўсходнія перасялілася каля тысячы сялян мужчынскага полу [4]. Пасля наступных падзелаў Рэчы Паспалітай у сувязі з некаторымі адміністрацыйнымі мерапрыемствамі меў месца рух насельніцтва з Расіі на Міншчыну, Мазыршчыну, у раён Рэчыцы і на Украіну.
Колькаснае змяненне саслоўна-сацыяльнай структуры феадальнага грамадства Беларусі, наяўнасць на яе землях рознаэтнічнага насельніцтва (пры безумоўнай дамінанце беларускага), рэзкія ваганні колькасці насельніцтва — усё гэта ў значнай ступені адбілася на характары этнагістарычнага жыцця беларусаў, на іх мове, культуры, самасвядомасці і іншых этнавызначальных прыметах.
2.3. Эканамічныя працэссы
Нягледзячы на значную ролю палітычных падзей у гісторыі беларускага народа, асноўныя напрамкі этнічных працэсаў вызначаліся з'явамі эканамічнага жыцця. Яно было абумоўлена працэсам накаплення эканамічных і сацыяльных перадумоў для паступовага пераходу да капіталістычнага спосабу вытворчасці. У XVIII ст. гэты працэс суправаджаўся перыядычным узмацненнем эканамічных сувязей у межах этнасацыяльных супольнасцей Беларусі і Літвы, якія ўваходзілі ў склад адной поліэтнічнай дзяржавы. Аднак, як і раней, агульнадзяржаўны эканамічяы рынак складаўся ў Рэчы Паспалітай у XVII— XVIII стст. з шэрагу больш або менш звязаных паміж сабой лакальных рынкаў.
Разбураная войнамі, эпідэміямі і феадальнымі міжусобіцамі, Беларусь паступова пачала аднаўлянь сваю гаспадарку. У другой палавіне XVIII ст. у феадальных памесцях яе заходняй і цэнтральнай частак узрастае вотчынная сельскагаспадарчая вытворчасць. Пашыраюцца яе сувязі са знешнім і ўнутраным рынкамі. Назіраецца рост вотчынных лясных лромыслаў, мануфактур, гандлю. Пашыраюцца і ўмацоўваюцца эканамічныя сувязі паміж рознымі тэрыторыямі краіны (што ў этнічным плане садаейнічала працягу працэсаў лакальнай кансалідацыі насельніцтва, а таксама інтэграцыі гэтых груп на аснове агульнасці эканамічнага і сацыяльнага жыцця). Бясконцая патрэба магнатаў і дзяржавы ў грашах ужо не магла задавальняцца чыста феадальнымі формамі вытворчасці. Таму ў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і ка землях Беларусі, у XVIII ст. стала ўзнікаць мануфактурная вытворчасць, якая стваралася па заходнееўрапейскаму ўзору. I хоць гэты працэс толькі пачынаўся, у яго аснове ляжалі адзіныя для большасці еўрапейскіх краін эканамічныя з'явы, што мелі эпахальны характар і былі звязаны са складваннем непасрэдных перадумоў для зараджэння капіталістычнага спосабу вытворчасці. У адносінах да Заходняй Еўропы К. Маркс назваў час гэтых перадумоў перыядам першапачатковага накаплення капіталу [5].
Багатыя феадалы і каралеўская ўлада пачалі ў XVIII ст. засноўваць мануфактуры па вытворчасці сукна, палатна, шаўковых тканін, вырабаў са шкла, з камення, па апрацоўцы жалеза. Узнікае невядомая раней у сацыяльнай структуры феадальнага грамадства Беларусі праслойка наёмных рабочых, хаця асноўнай рабочай сілай на мануфактурах былі прыгонныя сяляне. Паступовы рост мануфактурнай вытворчасці і ўзмацненне таварна-грашовых адносін у значнай ступені тармазіліся прыгоннай сістэмай гаспадарання і кансерватыўным палітычным ладам Рэчы Паспалітай. Затрымлівалася аднаўленне і развіццё гарадоў і мястэчак Беларусі, якія доўгі час знаходзіліся ў заняпадзе. Аднак з ростам колькасці жыхароў у пасляваенныя часы эканоміка гарадоў пачала паступова аднаўляцца, што садзейнічала росту таварнай вытворчасці, пашырэнню ўнутранага і знешняга гандлю. У першай палавіне XVII ст. на тэрыторыі Беларусі было 42 гарады. Некаторыя з іх, напрыклад Полацк, Пінск, Магілёў, мелі больш чым па 10 тыс. жыхароў. У другой палавіне XVII—XVIII ст. на сучаснай беларускай тэрыторыі існаваў ужо 51 горад. Беларускія гарады былі буйнымі цэнтрамі рамяства, якое развівалася па шляху расшырэння вытворчасці, удасканальвання тэхнікі і далейшай спецыялізацыі. Напрыклад, у Магілёве ў XVII— XVIII стст. асабліва шырока было развіта рамяство кушняроў, а сярэбранікі, якія працавалі пры царскім двары ў Маскве, былі пераважна выхадцамі з Віцебска або Полацка. Галоўнай спецыялізацыяй рамеснікаў Слуцка на працягу другой палавіны XVII— XVIII ст. была выпрацоўка скур, а 78,8% рамеснікаў Капыля займаліся ткацтвам і вырабам адзення [6].
Рамесніцкая спецыялізацыя гарадоў, якія з'яўляліся цэнтрамі эканамічнага жыцця часта вялікіх рэгіёнаў, садзейнічала паглыбленню параённага раздзялення працы і расшырэнню эканамічных сувязей унутры беларускай народнасці. Развіццё гарадскога рамяства стварала ўмовы для вырабу тавараў на продаж з арыентацыяй пераважна на мясцовы рынак. Аднак эканамічныя межы лакальных рынкаў часта парушаліся ў інтарэсах гандлю. Так, магілёўскія купцы падтрымлівалі па- стаянныя гандлёвыя сувязі з Полацкам, Віцебскам, Гомелем, Мінскам, Слуцкам і іншымі гарадамі. У Брэсце вялі гандаль купцы са Слуцка і Мінска. У мястэчках таксама ў большасці выпадкаў раз або два ў тыдзень наладжваліся таргі, а насельніцтва займалася дробным гандлем і рамесніцтвам, прадукты якога ішлі на продаж.
Выступаючы ў якасці цэнтраў эканамічнага жыцця пэўных тэрыторый, гарады і мястэчкі садэейнічалі развіццю прафесіянальнага і рэгіянальнага раэдэялення працы, рамяства і гандлю і адыгрывалі значную ролю ў стварэнні агульнасці эканамічных сувязей у межах беларускай народнасці XVII— XVIII стст. Арыентацыя на ўнутраны рынак была асабліва характэрна для тых абласцей Беларусі, дзе адсутнічала шырока развітая фальваркова-паншчынная сістэма і пераважала грашовая рэнта ў павіннасцях сялян, што вызначала ўнутрырыначны напрамак вытворчасці іх гаспадарак. Важным паказчыкам эканамічнага развіцця Беларусі ў той час быў знешні гандаль, у якім выдзяляліся пяць асноўных напрамкаў: рускі, украінскі, літоўскі, польскі і заходнееўрапейскі. Вельмі важна, што гандлёвыя сувязі па гэтых напрамках не былі прывілеяй бліжэйшых да іх абласцей Беларусі. Так, слуцкія купцы ў XVII ст. вывозілі праз Нёманскую таможню ў Коўна тавары ў Крулявец (Кёнігсберг). Ва ўкраінскія гарады прыязджалі з таварамі купцы з Магілёва, Шклова, Крычава і ікш. З Крычаўскага і Гомельскага старостваў у XVIII ст. адпраўляліся ў Гданьск партыі паташу і алею. Вялікае значэнне для беларускай эканомікі на працягу XVII—XVIII стст. меў гандаль з Рускай дзяржавай, а наступнае перамяшчэнне цэнтра цяжару асноўнага гандлю Белярусі ў пачатку XIX ст. на ўсход адыграла важную ролю ў расшырэнні сувязей беларусаў з рускім народам [7].
Развіццю ўнутранага і знешняга гандлю спрыяла наяўнасць разгалінаванай сістэмы рачных шляхоў (Дняпроўскі, Прыпяцкі, Заходнедзвінскі і Інш.) і сухапутных дарог, якія мелі міжнароднае значэнне з Масквы ў Польшчу праз Смаленск, Барысаў, Брэст; з Прыбалтыкі ў турэцкія ўладанні праз Клецк, Пінск, Луцк. У XVII ст. былі пракладзены паштовыя дарогі на Палессі: Пінска-Слонімскі і Пінска-Валынскі тракты. Увогуле ў гэты час беларускай этнасацыяльнай супольнасці была ўласціва пэўная эканамічная цэласнасць пры наяўнай агульнасці ўнутраных эканамічных сувязей.
У перыяд XVII—XVIII стст. адбыліся пэўныя змены ў этнасацыяльным жыцці феадальнага грамадства Беларусі, што было звязана перш за ўсё з узмацненнем феадальна-прыгоннай залежнасці сялян (цяглых, чыншавых, агароднікаў, слуг). Асноўным абавязкам цяглых сялян з'яўлялася паншчына, а чыншавых — грашовы аброк (чынш). Агароднікі выконвалі павіннасці на паншчыне, а сяляне-слугі займаліся промысламі, прадукцыя ад якіх ішла на патрэбу памешчыцкага двара або на продаж. Слугі абавязаны былі выконваць і іншыя службы, напрыклад воінскую, кур'ерскую або адміністрацыйна-ўпраўленчую [8].
У 70—80-я гады XVII і ў 20—30-я гады XVIII ст.ст. перыядычна павялічвалася колькасць сялян — «слабодзічаў» і «асаднікаў», якія сяліліся на новыя або зруйнаваныя войнамі старыя ворыўныя землі. Аднак па меры аднаўлення гаспадарак і ўзмацнення феадальнай эксплуатацыі да сярэдзіны XVIII ст. гэта праслойка сялян была паступова заняволена. У сувязі са скарачэннем або поўнай ліквідацыяй фальварковай гаспадаркі сяляне буйных каралеўскіх уладанняў пераводзіліся з адпрацовачнай рэнты на грашо вую, г. зн. з цяглых — у аброчна-чыншавыя. Першапачаткова гэты працэс праходзіў пераважна ў эаходніх абласцях Беларусі і не датычыў прыватнаўласніцкіх і царкоўнаўласніцкіх сялян. Аднак пазней ён ахапіў розныя феадальныя гаспадаркі, уключаючы каралеўскія эканоміі, староствы, прыватнаўласніцкія вотчыны і царкоўныя ўладанні. У выніку гэта катэгорыя сялян стала складаць значную частку сельскага насельніцтва Беларусі таго часу. Колькасць сялян-слуг у розны час была таксама не аднолькавай. Асабліва скарачалася яна ў перыяды войнаў і разбурэння эканомікі, калі адны з іх павінны былі выконваць ваенную павіннасць, а другія пераводзіліся ў катэгорыю цяглых або чыншавых, што ў цэлым вяло да некаторай нівеліроўкі ўнутрысаслоўнага становішча розных катэгорый беларускяга сялянства. Адбываўся працэс збліжэння або нават поўнага зліцця сельскагаспадарчых і рамесных сялян-слуг з цяглым і чыншавым сельскім насельніцтвам[9].
Эканамічнае развіццё беларускіх гарадоў у гэты перыяд тармазілася расшырэннем фальваркова-панскай сістэмы, эканамічнымі прывілеямі шляхты і палітычным строем Рэчы Паспалітай. Магнаты стваралі ў гарадах свае «юрыдыкі», насельніцтва якіх падпарадкоўвалася феадалам і плаціла ім усе падаткі. Пастаяннае павелічэнне ўласнасці феадалаў падрывала зканамічнае становішча гарадскіх аб шчын і органаў гарадскога самакіравання. Феадалы ўмешваліся ў справы магістратаў, парушалі прывілеі гараджан, незаконна абкладалі іх грашовымі паборамі. Паступова колькасць насельніцтва, якая падпарадкоўвалася гарадскому самакіраванню, скарачалася. У XVII — першай палавіне XVIII ст. змяншэнне колькасці гараджан ішло ў выніку міграцый і эпідэмій. Так, Орша ў канцы XVII ст. па назіраннях аднаго рускага падарожніка, была “пустым горадам”. У пачатку XVIII ст. эпідэміі ахапілі многія гарады і мястэчкі Беларусі, што прывяло да скарачэння гарадскога насельніцтва на 30—35% у параўнанні з канцом XVII ст.
У другой палавіне XVIII ст. у Беларусі стаў прыкметным працэс аднаўлення гарадоў і павелічэння іх насельніцтва за кошт «лёзных людзей», сялян і яўрэяў. Прыток апошніх у гарады падтрымліваўся феадаламі і дзяржаўнай уладай. Найбольш буйныя яўрэйскія абшчыны былі ў гарадах заходняй і нэнтральнай Беларусі, дзе яны складалі часам да 30—40% ад усёй колькасці насельніцтва гарадоў. У мястэчках яўрэі ў канцы XVIII ст. складалі 50% ад усёй колькаці жыхароў. Асноўнымі заняткамі былі гандаль і рамяство. Яны, як правіла, не ўваходзілі ў цэхавыя аб'яднанні рамеснікаў, хаця ў буйных гарадах былі вядомы «рамесніцкія брацтвы» яўрэяў — арганізацыі цэхавага тыпу.
Адпаведна росту таварнага рамяства маёмасная дыферэнцыяцыя рамеснікаў паглыблялася. Найбольш багатыя з іх прыцягвалі ў свае майстэрні збяднелых членаў цэхаў. У цэхавых аб'яднаннях паступова ўзманняласн кіруючае становішча найбольш багатай групы рамеснікаў — майстроў і цэх-майстраў. Яны эксплуатавалі чаляднікаў і вучняў, якія змагаліся за паляпшэнне ўмоў работы, павышэнне заработнай платы, хутчэйшы перавод у больш высокі разрад і таму знаходзіліся амаль у пастаяннай апазіцыі да цэхавага старшыні і нават спрабавалі часам знайсці на яго ўправу ў гарадскім магістраце.
Пэўная маёмасная і ўнутрысаслоўная няроўнасць назіралася і сярод гандлёвага насельніцтва, якое складалася як з дробных гандляроў і «купчыкаў», так і з багатых купцоў. Рамеснікі часта вялі барацьбу з купцамі і перакупшчыкамі за рынак збыту, а таксама за права ўстанаўлення цэн. Акрамя таго, рамеснікі, аб'ядяаныя ў цэхі, імкнуліся да атрымання манапольнага права гандлю на рынку, таму паміж імі і купцамі часта ўзнікалі канфлікты, якія звычайна заканчваліся тым, што суды абавязвалі гандляроў плаціць цэху за права гандлю. Колькаснь рамесніцкага і гандлёвага насельніцтва ў розных гарадах Беларусі была неаднолькавай. Найбольшай яна назіралася ў Магілёве, Віцебску, Полацку, Оршы, Мінску, Гродна, Слуцку, Мазыры (25-50% ад агульнай колькасці жыхароў). К канцу XVIII ст. у сістэме арганізацыі рамеснікаў началіся істотныя змены, якія ажыццяўляліся ў формах скарачэння цэхавых аб’яднанняў, змяншэння колькасці цэхаў у гарадах і рамеснікаў у цэхах. Многія з рамеснікаў, якія не ўваходэілі ў цэхавыя арганізыі, аб'ядноўваліся ў рамесніцкія брацтвы, якія мелі дагаворныя адносіны з цэхамі.
Павелічэнне таварнасці рамяства ўзмацніла залежнасць рамеснікаў ад гандлёвага капіталу і садзейнічала развіццю першапачатковых форм капіталістычнай вытворчасці. З'явілася значная колькасць свабодных рабочых рук, якія выгадна было выкарыстоўваць дл работы ў наём. Таму к канцу XVIII ст. павялічылася колькасць прад прыемстваў з наёмнымі людзьмі. У некаторай ступені наёмная праца выкарыстоўвалася на мануфактурах, якія былі ў мястэчках і сельскіх феадальных гаспадарках. Такім чынам, эканамічнае развіццё гарадоў і мястэчак характарызавалася ў другой палавіне XVIII ст. не толькі пакаваннем феадальяых форм, але і ростам таварнай вытворчасці, зараджэннем капіталістычных адносін.
3. Аб'яднальныя працэсы ў межах гісторыка-этнаграфічных абласцей
Нягледзячы на рэзкія змены ў колькасці насельніцтва і на масавыя міграцыі, рассяленне беларусаў заставалася кампактным, а цэласнасць іх этнічнай тэрыторыі (таксама, як і літоўцаў) забяспечвалася захаваннем пэўнай аўтаноміі за землямі Вялікага княства Літоўскага, межы якога фактычна адлюстроўвалі асноўны арэал рассялення беларускага і літоўскага этнасаў. Вандроўнікі, якія перасякалі тэрыторыю ў XVII —XVIII стст., часта звярталі ўвагу на тыя пагранічныя рубяжы, якія захоўвалі размежаванне зямель Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Выразна ўяўлялася размяшчэнне “Літоўскага рубяжа” і на сумежных тэрыторыях Беларусі і Расіі. Перасячэнне дзяржаўных граніц без неабходных грамат дазвалялася ўрадам толькі з мэтай развіцця гандлёвых сувязей. Так, маскоўскі ўрад не перашкаджаў гандлёвай дзейнасці насельніцтва пагранічных з Вялікім княствам Літоўскім тэрыторый, у выніку чаго граніца Расіі з княствам была фактычна адкрытай.
Тэрытарыяльная арганізацыя беларускага насельніцтва ў XVII—XVIII стст. у асноўных рысах адпавядала ранейшай. Аднак парушаныя вайной і міграцыямі валасныя і зямляцкія аб’яднанні насельніцтва аднаўляліся ў крыху іншых арэалах. Некалькі змяніліся таксама тэрытарыяльна-адміністрацыйныя межы ваяводстваў і паветаў, што ў цэлым садзейнічала размыванню старажытных зямляцкіх і абшчынна- валасных форм арганізацыі насельніцтва. Рэзкія колькасныя ваганні насельніцтва прыкметна адбіліся на аслабленні зямляцкіх сувязей унутры этнічнага масіву беларусаў. Ранейшыя этнанімічныя формы сталі ў гэты час вызначэннямі, галоўным чынам, гарадскіх жыхароў і невялікай часткі сельскага насельніцтва бліжэйшых да горада сёл і вёсак. Характэрныя для зямляцкіх арганізацый этніконы “палачане”, «віцябляне», «берасцяне» і іншыя пачынаюць абазначаць амаль выключна жыхароў адпаведных гарадоў — Полацка, Віцебска, Брэста і г. д. Паступовае аслабленне зямляцкіх сувязей «кампенсавалася» больш актыўнай кансалідацыяй насельніцтва на ўзроўні лакальных адміністрацыйных і гаспадарчых адзінак, і перш за ўсё валасцей і паветаў, якія заставаліся непасрэдным і найбольш вузкім звяном функцыяніравання аб'яднальных працэсаў кансалідацыі і інтэграцыі насельніцтва. Колькасць этніконаў валасцей і паветаў на старонках дакументаў XVII—XVIII стст. значна ўзрастае.
У шэрагу абласцей Беларусі, і перш за ўсё ў пагранічных кантактных зонах з іншымі народамі, у XVII—XVIII стст. пачынаюць назірацца больш шырокія аб'яднальныя працэсы ў межах пэўных гісторыка-этнаграфічных абласцей, напрыклад на ўсходніх і ў паўночна-ўсходніх землях Беларусі, а таксама на Смаленшчыне і Пскоўшчыне, дзе ўзнікла і распаўсюдзілася (ад тапоніма «Белая Русь») этнанімічнае вызначэнне “беларусцы” (радзей «белару- сы»). У гэты час назва “Белая Русь” часткова заставалася «блукаючым» тапонімам, але пры гэтым ужо стабільна замацоўвалася за абласцямі Верхняга Падзвіння і Падняпроўя, а насельніцтва гэтых тэрыторый пачало называць сябе «беларусцамі». З'явіліся вызначэнні «беларускія гарады», «беларуская шляхта», «беларуская мова» і нават “беларуская вера”.
Па лінгвістычнай форме назва «беларусец» не выходзіла за межы аналагічных па паходжанню назваў таго часу. Суфікс –ец- ужываўся ў многіх вызначэннях усходніх славян (магілевец, быхавец, нежынец, валынец і г. д.) [10]. З'явіўшыся яшчэ ў XVI ст. у якасці назвы з боку суседзяў, паняцце «беларусы» было пісьмова зафіксавана ў Маскоўскім разрадным загадзе ў XVII ст. ужо як саманазва жыхароў усходніх зямель Беларусі. «Родам ліцвін, беларусец», «ліцвін-беларусец», «беларусец», «родам беларусец» і г. д. — так называлі сябе ў Маскве беларускія сяляне, рамеснікі, купцы, так іх называлі маскоўскія дзякі і так называлі адзін аднаго самі беларусы (назва “беларусец»” адлюстравалася і ў антрапаніміі, напрыклад Афанас Іванавіч Беларусовіч).
У пачатку XVII ст. назва «беларусцы» была яшчэ не зусім свабоднай ад тапанімічнай прывязанасці, што выражалася ў абавязковай сувязі назвы «беларусцы» з тапонімам «Белая Русь», які стабільна бытаваў ва Усходняй Беларусі, на Смаленшчыне і Пскоўшчыне, а ў некаторых выпадках адносіўся да насельніцтва сучасных украінскіх зямель. Напрыклад, у роспытах сястра ліцвіна Рамана Савіна Дар'я паведамляла, што «родина де ее в Белой Руси, в Хвастове; отец и мать были белорусцы...», а на споведзі ў Калузе яна сказала, што «родом белоруска». Не выключана, што прычынай для назвы Дар'і і яе родзічаў «ліцвінамі» і «беларусцамі» паслужыла ўяўленне іх аб размяшчэнні тапоніма «Белая Русь» на Валыні, дзе знаходзіўся іх родны Хвастоў. Тое ж самае можна скаэаць і пра Чарнігаўшчыну, насельніцтва якой называла сябе часам “беларусцамі”.
У Маскоўскай дзяржаве ў XVII ст. «Белай Руссю» называлі Смаленшчыну, Віцебшчыну і Магілёўшчыну. Таму калі ў выніку руска-польскай вайны да Маскоўскай дзяржавы адышлі некаторыя землі Усходняй БеларусІ, Смален- шчыны і Пскоўшчыны, да тытула Аляксея Міхайлавіча—«царя Великия и Малыя России» дабаўляецца тытул «Белыя Расіі самадзержац». У данясенні I. Галавіна маскоўскаму цару аб прыбыцці з Літвы пяцідзесяці старыц Ладзінскага Пакроўскага манастыра Прылукскага павета з ігуменняй і духоўным бацькам гэтыя бежанцы ўсюды названы беларускімі.
У краінах Заходняй Еўропы пад «Белай Руссю» разумелі розныя па велічыні тэрыторыі, аднак пры абавязковым уключэнні ў яе склад Падзвіння і Верхняга Падняпроўя. Г. Тэктанзэр у пачатку XVII ст. адзначаў, што граніца паміж Маскоўскай дзяржавай і Белай Руссю, «якая належыць палякам», праходзіць каля г. Оршы. Пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Д. Мойерберг, апісваючы ў 1663 г. землі, якія называліся Расіяй, адзначае іх раздзяленне на Вялікую, Малую і Белую Русь. Да апошняй ён адносіць тэрыторыю паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіной з гарадамі Мінскам, Ноўга-радам, Мсціславам, Смаленскам, Віцебскам, Полацкам і іх акругамі". Курляндзец Я. Рэйтэнфельс у «Сказании... о Московии» 1680 г. адэначаў параўнальную велічыню тэрыторыі Белай Русі і пісаў, што частка яе належыць Польшчы.
У сваю чаргу для насельніцтва Рэчы Паспалітай Белая Русь была канкрэтнай тэрытарыяльнай адзінкай, граніцы якой добра ўяўляліся. Так, у актах аб копных судах Пінскага павета паведамляецца, што пан Тэадор Малеўскі выехаў са сваёй вёскі ў «Беларускі край» і праз некаторы час вярнуўся з «Белай Русі». У большасці выпадкаў жыхары Рэчы Паспалітай вызначалі Белую Русь у абласцях Падзвіння і Падняпроўя. Напрыклад, у XVII ст. Г. Каршнскі ў сваім «Лексіконе» адзначаў, што «Русь заключае ў сабе акрамя Русі Маскоўскай Літоўскую Русь, якая дзеліцца на Белую і Чорную Русь. Белая Русь мае ваяводствы Мсціслаўскае, Полацкае, Віцебскае і Смаленскае, Чорная Русь — Навагрудскае, Мінскае...» У падручніку па гісторыі і геаграфіі Польшчы геаграфічная лакалізацыя Белай Русі некалькі іншая, аднак і там да яе адносяцца землі Падняпроўя і Падзвіння, якія уваходзяць у Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы[11].
4. Распаўсюджванне этнікону
«
беларусцы
»
і назвы
«
Белая Русь
»
Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа - этнонім. У XIII - XVI стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, латгаліі з яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны". Хаця ў іх грамадскай свядомасці захоувалася ўяўленне аб асаблівай блізкасці ўсходнеславянскіх народаў, якое замацоўвала праваслаўная царква, насельніцтва Русі Літоўскай і Русі Маскоўскай лічыла менавіта сябе "сапраўднай" Руссю, а сваіх суседзяў назьюала "маскавітамі", "маскалямі" ці, адпаведна, "літвой". Беларускія "русіны" ўжо ў XV - XVI стст. адрознівалі сябе ад "маскавітаў" суседняй дзяржавы, называючы іх мову "маскоўскай", а сваю - "рускай". Этнонім "рускія людзі" меў больш стабільную распаўсюджанасць сярод жыхароў усходняй Беларусі і Смаленшчыны. У канцы XVI - XVII ст. ён трансфармаваўся ў назву "беларусцы".
Спроба вызначыць прыблізны арэал распаўсюджання назвы «беларусец» па розных дакументах XVII ст. паказала, што гэты этнонім ужываўся ў паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй Беларусі (у сучасным разуменні гэтага слова), з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Быхавам, Копыссю, Крычавам, Друцкам, Барысавам, Слуцкам, Талачыном, Лукомлем, Мсціславам, Бабруйскам. Разам з тым нярэдка жыхары Рэчы Паспалітай, падобна іншаземцам, пад «Белай Руссю» разумелі некаторыя ўкраінскія землі. Так, у чалабітнай рускаму цару сотнікаў Войска Запарожскага Беларускіх палкоў, «обретающимся в Белой России», сярод гарадоў, якія знаходзіліся на гэтай тэрыторыі, назва Гародня. У канцы XVII ст. польскі пісьменнік Гарткнох падзяляў усю Русь у Рэчы Паспалітай на Чырвоную і Белую. Да Белай Русі ён адносіў Чарнігай, Кіеў, Ноўгарад-Літоўскі (Навагрудак), Смаленскае ваяводства [12].
Аднак трэба адзначыць, што выхадцы з паўночнаўкраінскіх зямель у роспытах і іншых дакументах другой палавіны XVII ст. ужо вельмі рэдка называюць сябе «беларусцамі», прычым да іх гэта назва прымеркавана хутчэй тэрытарыяльна, чым этнічна. Насельніцтва ўсходніх абласцей Украіны, і перш за ўсё казакі («чаркасы»), вызначалі сваю маларускую тэрыторыю паняццямі «Украіна», «Рускае ваяводства», «Руская Украіна». Паступова напаўненне этнічным зместам назвы «Белая Русь» замацава-ла гэта вызначэнне за тэрыторыяй з беларускім насельніцтвам, што ўказвае на працэс этнанімізацыі назвы «беларусец». Сведчаннем пераўтварэння гэтай назвы ў этнононім беларусаў служыць саманазва «беларусец» у роспытах у Маскоўскім пасольстве ўдзельніка паўстання Сцяпана Разіна, ураджэнца Гродна АсташкІ Троіцкага. У гэтым выпадку «беларусцам» называе сябе выхадзец з заходніх абласцей этнічнай тэрыторыі беларускага народа, якія ў XVII ст. яшчэ не называліся Белай Руссю. Знамянальна, што Троіцкі каля 17 гадоў знаходзіўся ў Расіі ў іншаэтнічным акружэнні, аднак ён не страціў сваёй самасвядомасці. Не выключана, што такое ж устойлівае існаванне этнанімічнай формы самасвядомасці было ўласціва беларусам, якія жылі за межамі тэрыторыі Белай Русі і упаміналіся ў дакументах як «беларусцы». Напрыклад, ураджэнец Раслава Пётр Смірноў у роспытах паказаў, што яго завезлі ў Польшчу, дзе ён жыў у Відаве ў беларусца. Доўгае захоўванне саманазвы ва ўмовах значнай аддаленасці ад месца першапачатковага пражывання, на думку сучасных этнографаў, з’яўляецца важнейшым сведчаннем мацнеючай этнічнай самасвядомасці
Самастойнасць этнікону «беларусцы» ў Рэчы Паспалітай XVII— XVIII стст. сведчыла таксама аб этнічным змесце гэтай назвы, калі яна ўжывалася ў афіцыйных і прыватных дакументах у кантэксце з этнадыферэнцыруючымі назвамі «ляхі», «чаркасы», «літва». Так, расказваючы аб сейме 1631 г., рэестравы казак П. Худы гаворыць аб тым, што каралевіча Уладзіслава патрабавалі на каралеўства запарожскія чаркасы і беларусцы.
Умацаванне этнічнага сэнсу паняцця «беларусцы» пачало абумоўліваць яго асобнае ўжыванне часам ужо без палітоніма «ліцвіны», што адлюстроўвала рост іменна этнічнай самасвядомасці беларусаў. Гэты працэс адпавядаў раздзельнаму прымяненню вызначэнняў «Белая Русь» і «Літва».У дакуменце 1661 г. смаленскі ваявода дакладна дыферэнцыруе паняцце «Вялікае княства Літоўскае», «княства Жмудскае» і «Белая Русь». Пад апошнім ён мае на ўвазе ўсходнія землі сучаснай Беларусі і тыя часткі Смаленшчыны і Пскоўшчыны, якія адышлі да Маскоўскай дзяржавы. У той жа час у Рэчы Паспалітай Белая Русь заўсёды разумелася як частка Вялікага княства Літоўскага. Напрыклад, ва ўніверсале 1700 г. караля Аўгуста II гаворыцца аб абывацелях «стану шляхецкай Белай Русі ў Вялікім княстве Літоўскім». Палітычнае саперніцтва каралёў Рэчы Паспалітай і рускіх цароў за тытул уладароў Белай Русі стварала некаторыя адрозненні паняццяў «беларусец» у пагранічных абласцях, якія адносіліся да дзвюх суседніх дзяржаў. Таму беларусаў Рэчы Паспалітай называлі часта «ліцвіны беларусцы», а беларусаў, якія пражывалі на землях Рускай дзяржавы, называлі проста «беларусцамі» або «рускімі» (калі яны былі праваслаўнага веравызнання).
Паняцце «ліцвіны» ў састаўных формах тыпу «ліцвіны беларусцы» або ў аўтаномнай форме «ліцвіны», «літоўцы», «літва» ў XVII—XVIII стст. мела розную семантыку. Як і раней, у адных выпадках гэта назва выступала ў якасці палітоніма, у другіх — як экзаэтнонім для літоўцаў і беларусаў з боку палякаў, рускіх і ўкраінцаў. Акрамя таго, яна заставалася ўласным этнанімічным вызначэннем некаторых груп заходніх абласцей Беларусі і ўсходніх тэрыторый Літвы.
У XVII—XVIII стст. некаторыя змены адбыліся і ў старажытных этнанімічных формах з коранем -рус-. Так, раней этнічна недыферэнцыраванае паняцце «русіны» ў адносінах да беларусаў паступова знікае. Замест яго праваслаўнае насельніцтва пачынае называцца «руськім», «рускым», «рускім». Уласна рускіх, у тым ліку стараабрадцаў, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў XVII—XVIII стст., мясцовае насельніцтва называла патэстарнай формай «масквічы», «маскавіты», «маскалі» і радзей - этнонімам «рускія». Назва «рускія» адпавядала паняццю «праваслаўны, што асабліва добра адлюстравалася ў дакументах канца XVIII ст., калі землі Беларўсі былі далучаны да Расіі. Геаграфічнае распаўсюджанне назвы «рускія» ў Беларусі ХVІІ - ХVІІІ стст. цягнулася да ўсходніх абласцей, хаця сустракалася ў тых або іншых выпадках на ўсёй этнічнай Тэрыторыі беларускай народнасці і асабліва там, дзе захоўвалася праваслаўе. Адным з такіх раёнаў было Палессе, дзе бытавалі розныя этнанімічныя формы (уключаючы і форму «рускія») і дзе праходзілі аб'яднальныя працэсы (аналагічныя працэсам станаўлення назвы «беларусцы» ва ўсходняй Беларусі). У XVII ст. там упершыню фіксуецца вызначэнне «палешукі». Аналагічна назве «Белая Русь» тапонім «Палессе» сустракаецца на старонках старажытных дакументаў значна раней XVII ст. Упершыню ён названы ў летапісе па Іпацьеўскаму спісу пад 1273 г., а гістарычныя крыніцы XVI— XVII стст. ужо шырока выкарыстоўваюць яго для абазначэння тэрыторый басейна Прыпяці і шэрагу сумежных зямель. Таксама, як і землі Белай Русі, дзе ўзаемадзейнічалі беларускі і рускі народы, палескія тэрыторыі былі кантактнай зонай паміж беларусамі і ўкраінцамі. I ў той жа час, калі на землях Верхняга Падзвіння і Падняпроўя распаўсюджваецца этнанімічная назва «беларусцы», на Палессі ўзнікае аналагічнае паняцце «палешукі», якое ахоплівала беларуса- і украінамоўнае насельніцтва.
Узмацненне працэсаў інтэграцыі і кансалідацыі беларускага насельніцтва ў пагранічных абласцях у перыяд XVII—XVIII стст. было звязана, відаць, з нейкай пераарыентацыяй аб'яднальных этнічных працэсаў у межах беларускага і суседняга з ім рускага і украінскага насельніцтва. Узнікненне самастойных этнічных і тапанімічных назваў у пагранічных абласцях Беларусі, Расіі і Украіны, якія характарызуюцца змешанымі формамі этнавызначальных прымет, дазваляе назваць гэтыя вобласці гісторыка-этнаграфічнымі ці нават і субэтнічнымі. Тое ж можна сказаць і пра заходнія раёны Беларусі і Усходняй Літвы («Літва Павілейская» — «Чорная Русь»), дзе назіралася аналагічная сітуацыя ўзземадзеяння беларускага і літоўскага насельніцтва.
У навуковай літаратуры пад гісторьіка-этнаграфічнай вобласцю звычайна разумеецца арэал, які ахоплівае два або некалькі этнасаў (народаў). «Адна з характэрных рыс генезісу гісторыка-этнаграфічных агульнасцей, — піша Ю. Брамлей, — заключаецца ў тым, што яны фарміруюцца на працягу доўгіх перыядаў часу ў ходзе культурнай інтэрферэнцыі суседніх народаў. У сілу гэтага структура такіх абласцей шматслойная, а граніцы лабільныя» [13]. Распаўсюджванне ў гэтых рэгіёнах пэўных этнанімічных форм сведчыць аб дзейнасці там працэсаў, характэрных для субэтнічных супольнасцей больш высокага таксанамічнага ўзроўню, чым гісторыка-этнаграфічныя аб'яднанні. У Беларусі XVII—XVIII стст., дарэчы, як і некалькі раней, усё гэта было характэрна, прынамсі для трох буйных пагранічныхабласцей — «Белай Русі», «Палесся», «Чорнай Русі», якія складваліся ў выніку ўласных этнагістарычных прычын.
5. Фарміраванне этнічнай самасвядомасці
Адным з галоўных вынікаў аб'яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць - усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна настроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенсгва і праявілася ў любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі. У XVI ст., да 1596 г., этнічная самасвядомасць арыентавалася пераважна на свецкія формы. Надзвычай яскрава патрыятызм выявіўся ў беларускіх летапісах, літаратуры, грамадскай думцы. Думка аб нацыянальнай годнасці, гонары за сваю радзіму, народ, культуру ўпершыню была абгрунтавана ў творах М.Гусоўскага, Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага. Рэфармацыя садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай мовы. У 70 - 80-я гг. многія яе дзеячы праявілі вялікі нацыянальна-патрыятычны энтузіязм.
Істотныя зрухі ў сацыяльна-палітычнай і культурна-рэлігійнай сітуацыі на Беларусі на рубяжы XVI - XVII стст. нарадзілі іншую форму нацыянальнай самасвядомасці, у якой дамінуючую ролю адыгрываў рэлігійны кампанент. Яе носьбітамі былі С.Зізаній, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч і іншыя барацьбіты супраць ваяўнічага каталіцызму і ўніі, апантаныя ідэяй рзлігійнай свабоды для праваслаўных. Уніяцкія дзеячы баранілі таксама нацыянальна-культурныя каштоўнасці беларускага народа (мову, абраднасць, святы), імкнучыся спалучыць іх з заходнееўрапейскімі.
Адным з першапачатковых звенняў у іерархіі ўзроўняў этнічнай самасвядомасці з'яўляецца ўсведамленне сябе членамі сямейна-сваяцкіх супольнасцей і сялянскіх абшчын, якія служылі першаснымі ячэйкамі крышталізацыі і захавання этнічных якасцей. Дыферэнцыяцыя «мы — яны», якая на гэтай ступені ажыццяўлялася на аснове ўнутрысваяцкіх і ўнутрысямейных крытэрыяў, аб'ектыўна садзейнічала стабілізацыі кампанентаў этнічнай культуры. Развіццё сямейна-сваяцкай самасвядомасці цесна звязана з існаваннем вялікай сям'і, якая на працягу XVII—XVIII стст. паступова распадалася. Тым не менш сямейна-сваяцкая самасвядомасць была моцна развіта ў беларусаў, адным са сведчанняў чаго з'яўляецца наяўнасць устойлівых сямейна-сваяцкіх найменняў. Так, у вёсцы Драбаўшчызна Радзівіламонтаўскага маёнтка (сучасны Клецкі раён), згодна інвентару 1730 г., сялян з прозвішчам Кожак было пяць з 14, што ўладалі валокамі і з'яўляліся гаспадарамі пяці з 11 дымоў. У інвентары за 1742 г. сяляне з гэтым найменнем трымалі ўжо большасць (7 з 12) валочных надзелаў.
5.1.Утварэнне спадчынных найменняў
Нарастанне міжпакаленнай самасвядомасці ў рамках мікраэтнасацыяльнай адзінкі — сям'і праявілася ў працэсе ўтварэння ў беларусаў устойлівых спадчынных найменняў — таго, што мы зараз называем прозвішчамі. Узнікненне такіх пастаянных назваў стабілізавала ўнутрысямейныя дыяхронныя сувязі, якім належыць значная роля ў трансмісіі этнічных якасцей і ўзнаўленні этнасу. У гэты перыяд у беларусаў працягваўся працэс складвання трохкампанентнай сістэмы найменняў, у рамках якога на аснове імён па бацьку, імён-мянушак паступова ўтвараліся ўласныя прозвішчы [14]. Разам з тым трох-, чатырох- і больш састаўныя назвы былі характэрнымі пераважна для прадстаўнікоў пануючых саслоўяў. Сяляне аж да апошняй чвэрці XVIII ст. звычайна называліся двухкампанентнай формай, першую частку якой складала ўласнае імя, а другая часцей за ўсё была імем па бацьку на -овіч, -евіч, -іч, прычым яна амаль заўсёды захоўвалася толькі ў двух пакаленнях.
Тым не менш працэс зараджэння ў сялянскім асяроддзі трохсастаўных найменняў, а таксама прозвішчаў прасочваецца на працягу XVII—XVIII стст. Так, сяляне вёскі Рудная ва ўладанні Цімкавічы (Навагрудскае ваяводства), паводле інвентару 1638 г., былі названы трохсастаўнымі найменнямі (Паўлюк Гайшэня Мядзведзевіч, Фёдар Жмурэня Канчыц, Васіль Верабей Іванкевіч). У радзе выпадкаў пэўныя празванні жыхароў сельскіх пасяленняў бытавалі працяглы час, што было перадумовай іх спадчыннасці. Напрыклад, антрапонім Лагутка(о) прасочваецца ў чатырох інвентарах сяла Клідэянты ўладання Смаргонь (Ашмянскі павет) з 1622 па 1689 г., а найменне Гурын у вёсцы Несцяняты таго ж уладання — у шасці інвентарах з 1622 па 1788 г. Прычым вопісы фіксуюць паслядоўную перадачу антрапоніма на працягу трох-чатырох пакаленняў адной сваяцкай лініі. Так, у інвентары в. Несцяняты за 1689 г.упамінаецца Фёдар Гурын з сынам Казімірам. У вопісу 1723 г. назван ужо Казімір Гурын, які па ўзросту з'яўляўся хутчэй за ўсё сынам Фёдара. Па даных 1755 г., трымальнікамі двух асадных паўвалок былі Францыск Гурын з братамі, а таксама Якаў Гурын, напэўна, той, што ў папярэднім інвентары названы сынам Казіміра з мянушкай Яднік, якая потым знікла. У Якава было два сыны, адзін з якіх Хрыстафор прадстаўляў антрапанімічную лінію Гурыных у вопісу 1788 г. Аналагічным чынам прасочваецца чатырохпакаленная пераемнасць Наймення Падляшук (Паляшук) у той жа вёсцы Несцяняты. У вопісу 1723 г. назван Апанас Паляшук з чатырма сынамі, двое з якіх прысутнічаюць у наступным інвентары 1755 г., прычым Мацвей Падляшук меў трох сыноў і двух унукаў. Па даных 1788 г., у гэтай жа вёсцы было тры Падляшукі — трымальнікі валочнай зямлі і імёны двух з іх такія ж, як у сына і ўнука Мацвёя Падляшука.
Імёны сялянскага праваслаўнага і ўніяцкага насельніцтва часам адрозніваліся ад імён заможных слаёў і асабліва шляхты, якая карысталася для гэтага каталіцкім календаром. Аналагічныя з'явы былі вельмі характэрнымі для класава-антаганістычнага грамадства, калі пануючыя класы адмяжоўваліся ад свайго народа на антрапанімічным узроўні. Прычым простым людзям часам нават забаранялася выкарыстоўваць тыя імёны, якія мелі найбольшае распаўсюджанне ў феадалаў. У Беларусі таго часу гэты працэс быў у пэўнай ступені звязан з паланізацыяй. Агульнадзяржаўная палітыка апалячвання закранала розныя сферы этнасацыяльнага жыцця беларускага народа. У XVII—XVIII стст. гэты працэс ушчыльную закрануў мову беларускага насельніцтва. Так, патрабаванне Статута 1588 г., каб пісар земскі пісаў толькі «па-руску», выконвалася ў XVII ст. ужо фармальна. Арыстакратыя Вялікага княства Літоўскага часта падпісвалася пад афіцыйнымі дакументамі па-польску і на польскіманер — з дабаўленнем выражэння «rękawłasna» (уласнай рукой). Акрамя таго, на працягу ўсяго XVII ст., як адзначае А. Жураўскі, на афіцыйнай беларускай мове часта пісаліся толькі традыцыйныя фармулёўкі ў пачатку і ў канцы дакументаў, тады як асноўны тэкст быў на польскай мове [15].
Некаторы час беларуская мова працягвала яшчэ больш выконваць камунікатыўныя функцыі, з'яўляючыся мовай міжэтнічных зносін у рамках Вялікага княства Літоўскага. Аднак у XVII—XVIII стст. такую ж функцыю болыш актыўна пачынае выконваць польская мова, паступова яна становіцца сродкам зносін не толькі феадальнай вярхушкі, але і іншых саслоўна-класавых груп феадальнага грамадства Беларусі і Літвы.
Патрэба ва ўніфікацыі мовы дзяржаўных дакументаў і ўзрастаючая інтэграцыя ўсіх тэрытарыяльных частак Рэчы Паспалітай садзейнічалі распаўсюджанню польскай мовы ў XVII ст. у рамках усёй дзяржаўнай супольнасці, у тым ліку і на землях Вялікага княства Літоўскага. Таму ў 1695 г. было прынята рашэнне, што агульнадзяржаўнай мовай усёй Рэчы Паспалітай будзе толькі польская [16]. Адначасова з пранікненнем у Беларусь польскай мовы актыўна распаўсюджваецца латынь. Ва ўсіх езуіцкіх калегіях уводзіцца абавязковы курс латыні. Павялічваецца колькасць арыгінальных і перакладных выданняў на лацінскай мове. Латынь часткова трапляе і ў справаводства судоў, на ёй пішуцца многія юрыдычныя дакументы ў паўночна-ўсходняй частцы Рэчы Паспалітай — былым Вялікім княстве Літоўскім.
Распаўсюджанню латыні садзейнічала пазіцыя некаторых дзеячаў літоўскай культуры, якія разглядалі латынь як аснову літоўскай мовы. Аднак у адрозненне ад Літвы латынь не атрымала ў Беларусі шырокага распаўсюджання, таму яна абмяжоўвалася галоўным чынам навукова-рэлігійнай сферай. Прыблізна такім жа арэалам распаўсюджання характарызавалася і стараславянская мова, якая выступала як мова богаслужэння ў праваслаўнай і уніяцкай цэрквах.
У XVII—XVIII стст. у Беларусь больш актыўна, чым раней, пранікала руская мова, якую прынеслі вялікія групы стараабрадцаў, што эмігрыравалі з-за рэлігійных разладаў з Расіі. Пасля ідалучэння Беларусі да Расіі руская мова пачала ўжывацца яшчэ больш шырока і замяняць у якасці афіцыйнай польскую [17]. Істотнай асаблівасцю этналінгвістычнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі XVII— XVIII стст., з'яўлялася, на думку А. Жураўскага, тое, што «гэта шматмоўе было гамагенным у сваёй аснове з рознай ступенню блізкасці да жывой беларускай мовы». Асноўнай жа мовай для значнай колькасці насельніцтва Беларусі заставалася беларуская, якая працягвала паступовае развіццё ў складаных умовах жыцця беларусаў таго часу.
6. Канфесіянальная сітуацыя
Канфесіянальная сітуацыя ў Беларусі заставалася стракатай. У рамках аднаго толькі беларускага этнасу ў XVII ст. было распаўсюджана праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва і пратэстантызм. Розныя напрамкі хрысціянскай веры ахоплівалі ўсе сацыяльныя групы беларусаў - ад магнатаў і шляхты да гарадскіх нізоў і заняволеных сялян. Аднак у параўнанні з папярэднім перыядам значна ўзрастае колькасць католікаў і уніятаў за кошт праваслаўнага і пратэстанцкага насельніцтва.
Адкрытая падтрымка каралеўскім дваром каталіцкай царквы і патуранне ёй з боку ўсемагутных магнатаў садзейнічалі пранікненню ў Беларусь розных каталіцкіх ордэнаў — дамініканцаў, езуітаў, францысканцаў, бенедзіктанцаў, кармалітаў і інш. Займаючыся філантропіяй і прымаючы ўдзел у выхаваўчай і асветніцкай дзейнасці, яны імкнуліся ўмацаваць свой аўтарытэт сярод насельніцтва і прывіць яму думку аб перавазе і «праўдзівасці» каталіцкай рэлігіі ў параўнанні з іншымі напрамкамі хрысціянства. Каталіцкія ордэны актыўна падтрымлівалі палітыку распаўсюджання ўніяцтва і наступлення на праваслаўную веру. Паступова на працягу першай палавіны XVII ст. унію сталі падтрымліваць буйныя магнаты і гарадскія вярхі, якія часта навязвалі я'е сілай (за адмову прыняць унію гараджан, напрыклад, маглі нават высяляць сілай з горада). У гісторыі Беларусі стаў ужо хрэстаматыйным прыклад таго, якімі жорсткімі метадамі ўводзілася уніяцтва ў 1613— 1623 гг. УМагілёве, Полацку, Оршы і Віцебску езуітам і адначасова уніяцкім архіепіскапам Іасфатам Кунцэвічам. Пры падтрммцы магнатаў і каралеўскай улады ўніяты вялі актыўнае наступленне таксама і на праваслаўныя брацтвы, многія з якіх былі закрыты або ператвораны ва ўніяцкія. Такая палітыка праводзілася і ў адносінах да праваслаўных цэркваў. Толькі ў беларускай епархіі, якая ахоплівала землі Падняпроўя, за перыяд з 1636 па 1755 г. былі закрыты або пераведзены ў падпарадкаванне уніяцкім мітрапалітам164 праваслаўныя цэрквы. Прымусовае распаўсюджанне каталіцтва і уніяцтва змяніла колькасныя суадносіны паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў на карысць католікаў і ўніятаў і нанесла страту праваслаўным. Па даных некаторых аўтараў, уніяцкае насельніцтва Рэчы Паспалітай, якое адносілася ў этнічным плане галоўным чынам да ўкраінцаў і беларусаў, складала ў 1660 г. ужо 33% ад колькасці ўсіх жыхароў дзяржавы. Сярод астатніх 43% трымаліся каталіцкай веры, 10 — праваслаўнай, 9 іудаізму і 5% — пратэстантызму і ін- шых рэлігій. Насаджэнне каталіцтва і уніяцтва на ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай працягвалася і ў XVIII ст. Як адзначаў Я. Курчэўскі, толькі на тэрыторыі Мінскай губерні была створана больш чым 121 уніяцкая царква, а ў Гродзенскай губерні іх налічвалася каля 276. Мяркуючы па матэрыялах, прыведзеных Я. Марашам, колькасць уніяцкіх прыходаў у Беларусі ў канцы XVIII ст. (без абласцей, якія перайшлі да Расіі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай) перавысіла колькасць каталіцкіх і праваслаўных, разам узятых. Найбольш праваслаўных прыходаў (адпаведна і праваслаўнага насельніцтва) было ў Навагрудскім, Ваўкавыскім, Пінскім і Мазырскім паветах, г. зн. на землях Чорнай Русі і Палесся. Аднак уніяцкіх прыходаў у гэтых жа паветах (за выключэннем Ваўкавыскага) было больш, чым праваслаўных. Асноўная маса каталіцкіх парафій была ў Гродзенскім, Ашмянскім, Лідскім, Навагрудскім, Брэсцкім і Мінскім паветах, дзе праваслаўных прыходаў было вельмі мала або наогул не было. Выключэнне складала толькі Навагрудчына, дзе назіралася значная канфесіянальная стракатасць. Нягледзячы на актывізацыю ў XVII—XVIII стст. палітыкі насаджэння каталіцкай і уніяцкай веры, магнаты, каралеўская ўлада і Ватыкан, якія дзейнічалі праз свае шматлікія манаскія ордэны, так Г не змаглі ліквідаваць поліканфесіянальную стракатасць насельніцтва Рэчы Паспалітай, у тым ліку і Беларусі. Яшчэ ў першай палавіне XVII ст. дзяржаўная ўлада, каб крыху прыпыніць антыкаталіцкі рух на ўсходнеславянскіх землях Рэчы Паспалітай, пайшла на пэўныя ўступкі ў прызнанні правоў праваслаўнай царквы. У 1633 г. былі выдадзены «артыкулы для заспакаення рускага народа», якія ўзаконьвалі існаванне праваслаўнай царквы. Акрамя таго, пастаянныя патрабаванні рускага ўрада аб спыненні праследавання беларускай праваслаўнай царквы і насельніцтва, а затым і далучэнне ў канцы XVIII ст. зямель Беларусі да Расіі не дазволілі каталіцкай царкве канчаткова падавіць праваслаўе.
Таму, як і ў папярэдні перыяд, беларуская народнасць працягвала заставацца поліканфесіянальнай адзінкай, асноўны этнічны масіў якой, праўда, трымаўся ўжо не праваслаўнай, а уніяцкай веры.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Разглядзеўшы дадзеную тэму, можна зрабіць вывад аб тым, што працэс фарміравання беларускага этнасу ў разглядаемы перыд быў цяжкім, бо быў замаруджаны шэрагам знешніх і ўнутрыпалітычных фактараў, такіх як перажыткі феадальна-прыгоннай сістэмы, войны, міграцыі насельніцтва, эканамічныя працэсы. Гэта зрабіла негатыўны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае і этнакультурнае жыццё беларусаў. Але ўсё ж такі гэты працэс можна лічыць паспяховым негледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды.
Такім чынам, перыяд да сярэдзіны XVII ст. стаў для беларускай народнасці часам станаўлення, развіцця і ўздыму. Яе паспяховае развіццё абарвала вайна 1654 - 1667 гг, якая стала першай нацыянальнай катастрофай. У наступныя часы ідзе працэс размывання і заняпаду беларускага этнасу, які выразіўся спачатку ў яго масавай паланізацыі, а потым у русіфікацыі.
Літаратура
1. Карпачёв А. М., Козловский П. Г., Динамика численности населения Белоруссии во второй половине XVII-XVIII в. – У кн.: Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. Л., 1972, - с. 86-92.
2. Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. – Мінск, 1976. – с. 18.
3. Kosman M., Historia Bıałorusi: Wroćław – Warszawa – Krakőw – Gdańsk - 1979, - c. 177.
4. Жукович П. Н., Сословный состав населения Западной России в царствование Екатерины II. / Журнал Министерства народного просвещения, 1915. - №2, с. 293.
5. Маркс К., Энгельс Ф., Соч., т. 23, - с. 725 – 744.
6. Абецедарский Л.С., Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI– XVIIIв. – Мінск, 1970, - с. 221 / Грицкевич А. П., Частовладельческие города Белоруссии, - с. 73 – 75.
7. Абецедарский Л.С., Белоруссия и Россия, - с. 5 – 48.
8. Гісторыя Беларускай ССР: у 3т. / энцыкл.: т. 1, - с. 337 - 343.
9. Ключевский В.О., Курс русской истории: у 6 т./ Ключевский В.О.: т.3, - с.111.
10. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, т. 1, - с.135 – 136.
11. Krőtke zebranie historyi i geografii Polskiej. – Suprasl, 1767, - с. 382.
12. Соловьёв А., Белая и Чёрная Русь, - с. 58.
13. Бромлей Ю.В., Очерки теории этноса. – Мінск, 1983, - с. 85.
14. Бірыла М. В., Беларуская антрапанімія. – Мінск, 1966, - с. 4, 183, 325/ Усціновіч А.К., Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны. – Мінск, 1975, - с.168.
15. Жураўскі А. І., Двухмоўе і шматмоўе ў гісторыі Беларусі. – У кн.: Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў. - Мінск, 1982, - с. 29 – 30.
16. Белоруссия в эпоху феодализма, т. 2, - с. 262.
17. Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі, - с. 39.
|