Змест
Уводзіны
Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі
1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў
Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах
2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання
2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Фразеалагізаваныя структуры той ці іншай мовы адлюстроўваюць асаблівасці нацыянальнага менталітэту, характару ўсведамлення рэальнага свету носьбітам менавіта гэтай мовы. Параўнальная фразеалогія спрыяе вывучэнню нацыянальна-моўных малюнкаў свету. Супастаўляльнае апісанне фразеалагічных адзінак у межах некалькіх моў паказвае, што нават роднасныя, блізкія мовы, якімі з’яўляюцца беларуская, руская і польская дэманструюць значныя разыходжанні у фрагментах моўных малюнкаў свету. Цяжкасці іх перакладу, усталявання адпаведнасці ў іншай мове звязаны, па-першае, з магчымасцю некалькіх варыянтаў перакладу, па-другое, з наяўнасцю ў мове безэквівалентных фразеалагізмаў
Апісанне фразеалагічнай сітэмы некалькіх моў адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку гэтых моў і ўяўляецца перспектыўным. Менавіта з гэтым звязаны выбар тэмы нашай курсавой работы.
Аб’ектам
даследавання з’яўляюцца фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у рускай, беларускай і польскай мовах.
Мэтай
курсавой работы з’яўляецца вывучэнне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах.
У сувязі з мэтай мэтазгодным з’яўляецца вылучэнне і задач
работы:
1. Прааналізваць падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў;
2. Прасачыць адметнасці ўзаемадзеяння беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі;
3. Даць тэматычнуюхарактарыстыку груп фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання;
4. Прааналізаваць паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам у трох мовах.
5. Класіфікаваць фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару з пункту погляду марфалогіі;
6. Даць сінтаксічную характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам.
Да праблемы параўнальнай фразеалогіі звяртаўся А.Груца у сваёй працы "Пра ўзаемадзеянне беларускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі". Аўтар у згаданай працы разглядае фразеалагізмы на ўзроўні марфалогіі, лексікі. Аналіз і інтэрпрэтацыя прыведзенага ў працы матэрыялу дазваляе аўтару прыйсці да высновы аб прыкметным уплыве польскай мовы на беларускую, асабліва ў перыяд позняга Сярэднявечча, не толькі ў галіне лексікі, але і на ўзроўні фразеалогіі, што было непазбежна пры кантактаванні, узаемадзеянні іх як сродкаў зносін у межах аднаго дзяржаўнага аб’яднання.
На некаторыя моманты ўзаемаўплыву беларускай і польскай моў звярталася ўвага пры распрацоўцы слоўнікавых артыкулаў для "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" (на сённяшні дзень – 17 выпускаў па 20 друкаваных аркушаў кожны). На аснове гэтых распрацовак у розных, пераважна беларускіх, выданнях на беларускай і рускай мовах было апублікавана больш за 30 артыкулаў, прысвечаных высвятленню ў параўнальна-супастаўляльным плане пытанняў развіцця структуры і семантыкі паасобных лексем, словаўтваральных гнёздаў і розных тыпаў фразеалагічных адзінак у беларускай, рускай і часткова польскай мовах.
Падабенства і разыходжанні ў структурна-сінтаксічным, марфалагічным і лексічным планах фразеалагізмаў беларускай і польскай моў даследаваў Міхайлаў С.І. у працы "Беларускія і польскія фразеалагізмы з арніталагічным кампанентам: супастаўляльны аспект".
Дзеля таго, каб вызначыць тыя лексемы, якія ўваходзяць у склад фразеалагізмаў і стануць пасля прадметам разгледжання нашай курсавой работы, трэба вызначыць межы паняцця "метэаралогія".
Такім чынам, зыходзячы з азначэння, пададзенага ў "Энцыклапедыі прыроды Беларусі", метэаралогія – навука пра фізічныя працэсы і з’явы, якія адбываюцца ў атмасферы і ствараюць надвор’і і клімаце.
Беручы пад увагу пададзенае вышэй азначэнне, мы вызначылі прадметам даследавання наступныя лексемы, якія маюць характар метэаралагічных: дождж, снег, іней, гром, туман, мароз, град, вецер, раса, аблокі (тучы). Акрамя пералічаных, у слоўніках адшуквалі фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе лексемы тэмпературнага характару: горача, спякотна, холад. Таксама цікавасць выклікалі самі назвы тэрмінаў: надвор’е, пагода, калі яны з’яўляліся часткай таго ці іншага фразеалагізма.
Агульная колькасць зафіксаваных на базе слоўнікаў фразем з метэаралагічным кампанентам: 96 адзінак.
Глава І. Узаемадзеянне беларускай, рускай і польскай моў на ўзроўні фразеалогіі
1.1 Падабенства і адрозненне фразеалагічнага складу беларускай і іншых славянскіх моў
Кантактаванне і ўзаемадзеянне моў суседніх народаў, асабліва ў межах адной дзяржавы не магло не спрыяць узбагачэнню кожнай з іх перш за ўсё на ўзроўні лексікі і фразеалогіі. Уплыў і перавага польскай мовы над беларускай тлумачыцца не ўнутрымоўнымі, а экстралінгвістычнымі фактарамі. Беларуская мова праз пасрэдніцтва старажытнарускай і стараславянскай моў увабрала ў сябе лексічнае і фразеалагічнае багацці такіх міжнародных моў старажытнай культуры, якімі былі грэцкая і лацінская мовы, а таму яна характарызавалася дасканалым граматычным ладам за разгалінаванай сістэмай скланенняў імёнаў і спражэнняў дзеясловаў, багатай і разнастайнай сістэмай словаўтварэння і словазлучэння на ўзроўні як простага, так і складанага сказа. Менавіта таму, калі беларуская мова была дзяржаўнай у межах Вялікага Княства Літоўскага, яна доўгі час з поспехам абслугоўвала ўсе сферы жыцця, культурна-побытавыя запатрабаванні беларускага народа як яе носьбіта. Аднак нельга не ўлічваць таго, што ў сувязі з прымусовым апалячваннем і акаталічваннем беларускага народа ў адносінах да беларускай мовы кіраўніцтвам Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай 1569 і Брэстскай 1596 года уній праводзілася палітыка дэскрэдытацыі і дэскрымінацыі. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да забароны пастановай польскага сейма ў 1696 годзе карыстання беларускай мовай у афіцыйнай перапісцы, а потым канчатковага выцяснення з судова-адміністрацыйнай практыкі і іншых сфер грамадскага жыцця. У гэтай сітуацыі шматлікія фразеалагічныя адзінкі, паланізмы па паходжанні, нейкі час працягвалі развівацца і ўжываліся пераважна ў гутарковай мове, а пасля далучэння беларускіх зямель да Расеі, страты непасрэдных кантактаў з польскай мовай, за рэдкім выключэннем, былі канчаткова выцеснены адпаведнымі па семантыцы ўсходнеславянскімі эквівалентамі. Трэба таксама адзначыць, што працэс папаўнення беларускай фразеалогіі за кошт запазычанняў з польскай мовы працягваецца і ў наш час [4; 68].
Асаблівасці выяўлення агульных і спецыфічных адметнасцяў фразем некалькіх моў непасрэдна звязаны з агульнасцю і спецыфічнасцю іх семантычнай матывацыі, унутранай формы, вобразнай асновы. Не гледзячы на тое, што значная колькасць беларускіх, рускіх і польскіх фразеалагізмаў узыходзяць да адных і тых жа вытокаў, многія фраземы значна адрозніваюцца па матывацыйных якасцях.
Фразеалагічны фонд, які аб’ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных адзінак (параўнаем: бел. бабіна лета, рус. бабье лето, укр. бабине літо, србх. бабино лето, пол. babielato, слв. babielеto); па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах (параўнаем: лье як з луба, рус. льет как из ведра, укр. лити як з ведра, бал. вали като ръкав, србх. пада као из кабла, пол. lijejakzzebra); па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі (параўнаем: голы як бізун, рус. гол как сокол, укр. голий як бубен, бол. гол като пушка, србх. го као прост, пол. golyjakobicz); па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія. Напрыклад, у фразеалогіі ўсіх славянскіх моў даволі часта выкарыстоўваюцца словы тыпу даць, мець, галава, рука, сэрца (параўнаем: бел. даць пытлю, рус. дать оплеуху, укр. дати пити, бал. давам ритник, србх. дати по глави).
Тым не менш індывідуальная сістэма фразеалагічных адзінак уяўляе адну з найбольш спецыфічных уласцівасцяў кожнай славянскай мовы, дзе адзначаецца мноства выразаў, якім няма эквівалентных адпаведнікаў у суседніх роднасных мовах (параўнаем: бел. на ласкавым хлебе быць выскачыць як піліп з канапель, дацца ў знакі і іншыя, рус. сидеть на шее, сказать невпопад, сидеть в печенках). Пэўная частка беларускіх фразеалагізмаў мае ў сваім складзе лексічныя кампаненты з забытай, выветранай семантыкай, такія кампанеты называюцца некрацізмамі, і як самастойныя адзінкі не выкарыстоўваюцца не толькі ў іншых славянскіх мовах, але і ў самой беларускай мове. Дзеля прыкладу можна прывесці такія фразеалагічныя кампаненты: бібікі, лахі, лухта, панталык, ходырам, лясы, байды. Згаданыя кампаненты на сённяшні дзень выкарыстоўваюцца толькі ў складзе фразеалагізмаў: біць бібікі, лахі пад пахі, плесці лухту, збіць з панталыку, хадзіць ходырам, тачыць лясы, біць байды. Такая акалічнасць робіць фразеалагізмы з адзначанымі кампанентамі даслоўна неперакладальнымі на іншыя славянскія мовы і складае адметнасць беларускай фразеалогіі. Калі дадаць да гэтага непаўторную нацыянальную вобразнасць многіх фразеалагізмаў (напрыклад: як пугаю па вадзе, раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля, выскваркі не варты, на лапату ды за хату), асаблівасці іх ужывання ў маўленні, спецыфічную экспрэсію, своеасаблівы каларыт, то ёсць падставы лічыць беларускія ідыёмы самацветамі нашай мовы, без засваення і выкарыстання якіх немагчыма пазнаць і вывучыць яе прыроду і характар.
Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.
Глава ІІ. Фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам у беларускай, польскай, рускай мовах
2.1 Тэматычная характарыстыка фразеалагізмаў у залежнасці ад частотнасці іх ужывання
Найбольш значную групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).
Так, у беларускамоўных слоўніках намі зафіксавана 16 фразеалагічных адзінак з названымі кампанентамі, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі. У рускіх жа слоўніках фразеалагізмаў у аналагічных умовах 20. Яшчэ 9 фразеалагічных адзінак сустракаюцца і выкарыстоўваюцца ў рускай і беларускай мовах.
Калі гаварыць пра колькасны склад фразеалагізмаў у названай вышэй групе, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Так, у беларускай і рускай мовах такіх лексем адзначана 22, што складае 48,9% колькасці ўсіх фразеалагізмаў згаданай групы. Дадзеную тэматычную групу ілюструюць наступныя прыклады:
Вецер
у спіну; як у полі вецер
(как ветер
в поле); адкуль (куды) вецер
дзьме (какой ветер
дует), на взвей ветер
, иной ветер
подул, ветер
свистит в ушах, ветер
в голове, с ветерком
, с попутным ветерком
, попутного ветра
, с ветра
, до ветру
, не с ветр
у, на вецер
(на ветер
), які вецер
загнаў (занёс), кідаць на вецер
(бросать на ветер
), лаві вецер
у полі ( ищи ветра
в поле), на сямі вятрах,
вецер
нясе, вятры
яго (іх, яе, цябе) ведаюць, вецер
гуляе (свішча) у кішэнях, куды вецер
дзьме.
Да названай вышэй группы належаць і фразеалагізмы з лексемай дождж.
Так, у слоўніках рускай і беларускай мовы такіх фразем 6:
Залаты дождж
(золотой дождь), дождж
за карак (за шыю) не лье, як грыбы пасля дажджу
, звёздный дождь
, свинцовый дождь
, пасля дожджыку
ў чацвер (после дождичка
в четверг).
У адрозненні ад лексемы дождж, якая ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, снег, хоць і таксама з’яўляецца назвай віду ападкаў, выкарыстоўваецца значна радзей. Так, у беларускай фразеалогіі зафіксавана толькі два выпадкі ўжавання названай фраземы: снегу
леташняга не дапросішся, як снег
на галаву.Што да рускай мовы, то фразеалагізмаў, якія б утрымлівалі такі лексічны элемент, не зафіксавана.
Аднолькавымі ў колькасным плане аказаліся групы фразеалагізмаў з лексемамі гром (навальніца) і туман (па 4 фраземы ў кожнай з названай груп):
Метать громы
и молнии
, гроза
собирается, грянет гром
, как гром
среди ясного неба; туманіць
вочы, туманіць
галаву, напускаць туману
, як у тумане
(как в тумане
).
Цікавым з’яўляецца той факт, што фразеалагізмы з лексічным элементам гром зафіксаваны толькі ў рускай мове. У гэты ж час, элемент туман амаль не сустракаецца ў рускай і з’яўляецца даволі частотным для беларускай мовы.
Адзінкавымі з’яўляюцца фразеалагізмы, якія ўтрымліваюць такія метэаралагічныя кампаненты, як раса (2 адзінкі), мароз (1 адзінка). Названы факт можна праілюстраваць такімі прыкладамі: мароз
па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць, дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў), мороз
по коже, раса
вочы выядае, макавай расінкі
ў роце не было. Трэба таксама зазначыць, што амаль усе фразеалагізмы зафіксаваны, зыходзячы з беларускамоўных слоўнікаў.
Як і папярэднія фраземы, адзінкавымі можна назваць тыя, у склад якіх уваходзяць кампанент аблокі (тучы). Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 2. Абодва фразеалагізма належаць да рускай мовы: как с облаков, тучи сгущаются над головой.
Не зафіксаваны ў рускай і беларускай мовах фразеалагізмы з кампанентамі метэаралагічнага характару: іней, лёд.
Сярод тэматычных груп фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам вылучаюцца таксама тыя, што ўтрымліваюць лексемы тэмпературнага характару: горача, халодна, спякотна. Намі зафіксавана 21 адзінка фразем з адзначаным кампанентам (на базе рускай і беларускай фразеалогіі):
Ні горача ні халодна
(ни холодно ни жарко
), повеяло холодком
, усыпаць гарачых, па гарачых
слядах (по горячим
следам), папасціся пад гарачу
ю руку, пад гарачую
руку, астудзіць гарачую
галаву, гарачая
галава, пароць гарачку
, як уюн на гарачай
патэльні, як халодны
самавар, халодная
вайна (холодная
война), кідае ў халодны
пот, з халадком
, у гарачай
вадзе купаны, куй железо, пока горячо
, на гарачым
(злавіць), як на гарачым
вуголлі, небу горача
было, жар
костей не ломит, заячий холодок.
Для польскай фразеалагічнай сістэмы характэрна ўжыванне лексемы wiatr:
- Szukaj wiatru w polu
- (patrzec) skad wiatr wieje
- miec wiatr w glowie
- (mowic) na wiatr
У польскай мове (у адрозненні ад беларускай) даволі часта сустракаюцца фразеалагізмы, што ўтрымліваюць у сваім складзе лексему "лёд":
- lody ruszyly
- przelamac pierwsze lody
- jak lodu
Калi гаварыць пра тое, якім чынам зазначаныя фразеалагізмы размеркаваны ў залежнасці ад таго, у якой мове яны сустракаюцца, то трэба адзначыць, што 14 фразем (што складае 67% ад агульнай колькасці ў групе) выкарыстоўваюцца выключна ў беларускай мове. Яшчэ 3 фразеалагізмы – двухмоўныя. Акрамя гэтага, былі зафіксаваны 4 фраземы, якія ўжываюцца толькі ў рускай мове. Яшчэ 9 польскіх фразем не знайшлі адпаведнікаў у рускай і беларускай мовах.
Пры збіранні матэрыялу звярталася ўвага на фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе кампаненты, якія непасрэдна называюць тэрміны метэаралагічнага характару: пагода, надвор’е.
Такіх фразеалагізмаў зафіксавана 5 адзінак: чакаць з мора пагоды
, ні пры якой пагодзе
, за пагодай
(выбірацца), рабіць пагоду
, за добрае надвор’е
.
Трэба адзначыць, што ўсе названыя ў дадзенай групе фразеалагізмы зафіксваваны на базе слоўнікаў беларускай мовы.
2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
Сабраны на аснове фразеалагічных слоўнікаў матэрыял сведчыць пра тое, што толькі невялікая колькасць фразем (5) – падобныя па гучанні і значэнні для трох моў:
Даваць перуноў – метать громы и молнии –miotacgromy (pioruny);
Як у полі вецер – как ветер в поле – jakowiatrwpolu = легкадумны, пусты, ветраны;
Адкуль вецер дзьме – какой ветер дует –(wiedziec) skadwiatrwieje – ведаць на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках.
На вецер – на ветер – nawiatr – рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова;
Кідаць на вецер – бросать на ветер – rzucacpieniadzenawiatr – дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.
Зафіксаваны фразеалагізмы (12 адзінак) з метэаралагічным кампанентам, якія ўжываюцца і ў рускай, і ў беларускай мовах. Значэнне большасці з адзначаных фразем супадае ў дзвюх мовах:
Лаві вецер у полі (ищи ветра в поле)
– немагчымасць вярнуць назад, знайсці каго, што-небудзь; кідаць на вецер (бросать на ветер)
– дарэмна траціць, няшчадна расходаваць; на вецер (на ветер)
– дарэмна, упустую, безвынікова; мароз па скуры прабягае (мороз по коже)
– у каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання; ні горача ні холадна (ни холодно ни жарко)
– што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе; халодная вайна (холодная война)
– непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь; па гарачых слядах (по горячим следам)
– адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзь падзеі; пасля дожджычку ў чацвер (после дождичка в четверг)
– невядома калі, ніколі; залаты дождж (золотой дождь)
– вялікія сумы, прыбытак.
Сустракаюцца фразеалагізмы, значэнні якіх у двух мовах разыходзяцца. Так, напрыклад, у беларускай мове фразеалагічная адзінка адкуль (куды) вецер дзьме
мае значэнне ведаць, на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках. У рускай жа мове фразеалагізм, які мае амаль такі ж кампанентны склад – какой ветер дует
мае значэнне как идут события.
Розняцца таксама значэнні фразеалагізма як у полі вецер (как ветер в поле). Так, рускі варыянт гэтага фразеалагізма мае значэнне совершенно один, без близких, у беларускім жа варыянце такі ж па кампанентным складзе фразеалагізм мае значэнне легкадумны, пусты, ветраны.
Зафіксаваны фразеалагізм, які ў беларускай мове з’яўляецца мнагазнычным, а ў рускай ён адназначны. Такім чынам названы фразеалагізм супадае ў дзвюх мовах толькі ў адным са значэнняў: як у тумане –
1. Не зусім выразна, цьмяна; 2. Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці. У той жа час у рускай мове назіраем: как в тумане –
смутно (слышать, видеть).
Зафіксаваны 22 адзінкі фразеалагізмаў, якія ўжываюцца выключна ў рускай мове. Так, можна дадзены факт праілюстраваць наступнымі прыкладамі, фіксуючы таксама значэнні:
· Куй железо пока горячо –торопись выполнить какое-либо дело, осуществить задуманное, пока есть благоприятные условия;
· Заячий холодок – название некоторых видов кустистых растений;
· Жар костей не ломит – избыток тепла не вредит человеку;
· Повеяло холодком – о состоянии равнодушия, отчужденности;
· Как с облаков – о внезапном, неожиданном появлении;
· Тучи сгущаются над головой – угрожает опасность;
· На взвей ветер – не вдумываясь в сущность дела, легкомысленно;
· Иной ветер подул – изменились обстоятельства, настроения;
· Ветер свистит в ушах – о быстром беге, езде;
· Ветер в голове – о легкомысленном, пустом человеке;
· С ветерком – быстро;
· Попутного ветра – пожелание удачи;
· С попутным ветерком – при первом удобном случае;
· С ветра – пришлый, чужой;
· До ветру- для оправления естественных потребностей;
· Не с ветру – не напрасно;
· Звёздный дождь – (спец.) – обильное падение метеоритов;
· Свинцовый дождь – о выпущенных из ружья дроби, картечи;
· Метать громы и молнии – выражать негодование, гнев, обрушиваться на кого-либо с упреками, обвинениями;
· Гроза собирается – кому-либо угрожает опасность,беда, неприятность;
· Грянет гром – случится, последует тяжелое наказание, что-либо произойдет;
· Как гром среди ясного неба – 1. О неожиданном, внезапном происшествии, известии, внезапно случившейся беде; 2. Совершенно неожиданно появиться.
Можна зрабіць вывад пра тое, што большасць фразеалагізмаў, характэрных толькі для рускай мовы звязана з кампанентам вецер, а таксама навальніца (гром). У параўнанні: фразеалагізмы з названымі лексемамі амаль не зафіксаваны ў беларускай мове.
Што да ўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентамі метэаралагічнага характару, то іх зафіксавана 35. Мэтазгодным лічым прывесці прыклады беларускамоўных фразеалагізмаў з адзначанымі вышэй асаблівасцямі разам са значэннямі:
· Напускаць туману – уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь;
· Туманіць галаву – уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь;
· Туманіць вочы – знарок уводзіць у зман;
· Снегу леташняга не дапросішся – хто-небудзь страшэнна скупы;
· Як снег на галаву – зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна;
· Як грыбы пасля дажджу – вельмі хутка, у вялікай колькасці;
· Додждж за карак не лье – няма прычын спяшацца;
· Куды вецер дзьме – няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў;
· Вецер гуляе ў кішэнях – у каго-небудзь няма грошай;
· Вятры яго ведаюць – невядома;
· Вецер нясе – ужываецца ў пытальным склоне – куды хто-небудзь ідзе;’
· На сямі вятрах – 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы;
· Які вецер загнаў – як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь;
· Вецер у спіну- 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь;
· Макавай расінкі ў роце не было – хто-небудзь нічога не еў;
· Раса вочы выядае – хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі;
· Усыпаць гарачых – сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь;
· Папасціся пад гарачую руку – у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант;
· Пад гарачую руку – у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці;
· Астудзіць гарачую галаву – угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага;
· Гарачая галава – хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы;
· Пароць гарачку – ужыв. пры дзейніку – дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем;
· Як уюн на гарачай патэльні (круціцца) – бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін;
· Як халодны самавар – вельмі моцна;
· Кідае ў халодны пот – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь;
· З халадком – не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь;
· У гарачай вадзе купаны – вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы;
· На гарачым злавіць – пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага;
· Як на гарачым вуголлі – у стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі;
· Небу горача было – мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь;
· За добрае надвор’е выбірацца – пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы;
· Рабіць пагоду – мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь;
· За пагодай выбірацца- пакуль спрыяюць абставінны;
· Ні пры якой пагодзе – ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь;
· Чакаць з мора пагоды – заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.
Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная. Асобна трэба выдзеліць групу фразеалагізмаў, што маюць кампанент тэмпературнага характару – горача, халодна і г.д. Фразеалагізмаў з названымі кампанентамі амаль не сустракаецца ў рускамоўных слоўніках. Таксама асаблівасцю беларускай фразеалогіі можна назваць наяўнасць у ёй фразем, што маюць у сваім складзе лексемы тэрміналагічнага характару (надвор’е, пагода).
2.3 Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы з’яўляецца метэаралагічны кампанент у складзе фрезеалагізма, увесь сабраны матэрыял можна размеркаваць на групы. Самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак. Калі называць прыклады назоўнікаў, што ўваходзяць у склад фразеалагізмаў, то трэба адзначыць іх разнастайнасць. Так, вылучаюцца назоўнікі: мароз
(мароз па скуры прабягае); вецер (
на вецер, лаві вецер у полі, не с ветру, до ветру, с попутным ветерком, ветер в голове, на взвей ветер, вецер у спіну, які вецер загнаў, на сямі вятрах, вецер гуляе ў кішэнях), гром
(как гром среди ясного неба, метать громы и молнии), тучи
(тучи сгущаются над головой, как с облаков), холад
(повеяло холодком, заячий холодок, з халадком), жар
(жар костей не ломит), дождж
(дождж за карак не лье, як грыбы пасля дажджу), снег (
як снег на галаву, снегу леташняга не дапросішся, залаты дождж), туман (
напускаць туману, як у тумане), раса (
раса вочы выядае, макавай расінкі ў роце не было), пагода
(рабіць пагоду, за пагодай выбірацца, ні пры якой пагодзе, чакаць з мора пагоды).
Акрамя таго, можна адзначыць выпадкі, калі метэаралагічны кампанент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў, з’яўляецца адвербіяльным назоўнікам: усыпаць гарачых
, пароць гарачку
.
Другой у колькасных адносінах з’яўляецца група фразеалагізмаў, дзе кампанент метэаралагічнага характару з’яўляецца прыметнікам:
· Кідае ў халодны пот;
· Як халодны самавар;
· У гарачай вадзе купаны;
· Па гарачых слядах (по горячим следам);
· Халодная вайна (холодная война);
· Як уюн на гарачай патэльні круціцца;
· Гарачая галава;
· Астудзіць гарачую галаву;
· Пад гарачую руку;
· Злавіць на гарачым;
· Як на гарачым вуголлі.
Колькасць названых фразеалагізмаў – 11 адзінак. Натуральна, што метэаралагічны элемент, што ўваходзіць у склад фразеалагізмаў і з’яўляецца прыметнікам, абазначае паняцці тэмпературных характарыстык таго ці іншага прадмета ці з’явы.
Зафіксаваны тры выпадкі, калі метэаралагічны кампанент у фразеалагізмах з’яўляецца прыслоўем:
· Небу горача
было;
· Куй железо, пока горячо
;
· Ні горача
ні халодна.
Таксама існуюць адзінкавыя выпадкі існавання і ўжывання фразеалагізмаў, у якіх кампанент метэаралагічнага характару выражаны дзеясловам:
· Туманіць галаву;
· Туманіць вочы.
Можна адзначыць такую асаблівасць ужывання названых фразеалагізмаў: па-першае, яны з’яўляюцца ўласнабеларускімі, а па-другое, выкарыстоўваецца як дзеяслоў толькі адзін кампанент метэаралагічнага характару (туманіць).
2.4 Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам
З пункту погляду сінтаксісу ўсе зафіксаваныя намі фразеалагізмы можна падзяліць на тры часткі: фразеалагізмы пабудаваныя па схеме сказа, словазлучэння, ці якія маюць форму слова.
Так, у першай групе вылучаюць фразеалагізмы, якія маюць форму простага двусастаўнага сказа:
· Тучи сгущаются над головой;
· Дождж за карак не лье;
· Lecec jak wiatr;
· Вецер гуляе ў кішэнях;
· Вятры яго ведаюць;
· Макавай расінкі ў роце не было;
· Раса вочы выядае;
· (patrzec) skad wiatr wiaje;
· Жар костей не ломит;
· Мароз па скуры прабягае;
· Ветер свистит в ушах;
· Иной ветер подул.
Трэба звярнуць увагу на тое, што названыя вышэй фраземы маюць форму простага развітага сказа. Але зафіксаваны таксама прыклады, калі сказы маюць структуру неразвітых:
· Вецер нясе;
· Lody ruszyly
· Гроза собирается;
· Ветер дует.
Акрамя двусастаўных, былі зафіксаваны прыклады і аднасастаўных сказаў:
· Лаві вецер ў полі;
· Снегу леташняга не дапросішся;
· Кідае ў халодны пот;
· Куй железо, пока горячо;
Па форме словазлучэння пабудаваны наступныя віды фразем:
· На сямі вятрах;
· Як у полі вецер;
· Як у тумане;
· Залаты дождж;
· Як снег на галаву;
· Як грыбы пасля дажджу;
· С попутным ветерком;
· Zeszlorocrny snieg;
· Заячий холодок;
· Повеяло холодом;
· Jak lodu;
· Рабіць пагоду;
· Ветер в голове;
· Свинцовый дождь;
· Вецер у спіну;
· Усыпаць гарачых;
· Пароць гарачку.
Зафіксаваны таксама фразеалагізмы, якія маюць форму слова. У асноўным гэта спалучэнні назаўнікаў і прыназоўнікаў. Так, можна прывесці наступныя прыклады:
· З халадком;
· Ні горача, ні халодна;
· С ветра;
· До ветру;
· На вецер;
· С ветерком.
Такім чынам, большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага – неразвітага; двусастаўнага – аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).
Заключэнне
У выніку аналізу літаратуры, а таксама працы з фразеалагічным матэрыялам можна зрабіць наступныя вынікі:
Фразеалагічны фонд, які аб’ядноўвае беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, грунтуецца, па-першае, на фармальным і семантычным падабенстве пэўнай сукупнасці ўстойлівых звышслоўных; па-другое, у беларускай мове шматлікія фразеалагізмы будуюцца па тых жа структурных схемах, што і ў іншых славянскіх мовах; па-трэцяе, агульнасць многіх фразеалагічных значэнняў узнаўляльных зваротаў беларускай і іншых славянскіх моў засноўваецца на рознай, але празрстай матывацыі; па-чацвертае, беларускія фразеалагізмы падаобныя на фразеалагізмы іншых славянскіх моў тым, што ў складзе дадзеных устойлівых адзінак ёсць агульныя кампаненты, часта дэсемантызаванія.
Частка рускіх, беларускіх і польскіх фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак і прымавак, іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў больш ці менш значна зменены з пункту погляду структуры і семантыкі. Згаданыя працэсы, якія праходзяць у мовах носяць, у асноўным, аналагічны характар, у той жа час іх канкрэтнае праяўленне ў фраземах можа збліжацца або разыходзіцца ў залежнасці іх першапачатковага кампанента.
Калі даваць тэматычную характарыстыку фразеалагізмам з метэаралагічным кампанентам, то найбольшае месца сярод разгледжаных адзінак належыць фраземам, што маюць у сваім складзе лексему вецер. Наогул жа, найбольш значную па тэматыцы групу ў колькасным плане складаюць фразеалагізмы, што маюць у сваім складзе такія лексічныя адзінкі: дождж, снег, іней, гром, туман, град, вецер, мароз, раса, аблокі (тучы).
З пункту погляду паходжання фразем, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная.
З пазіцыі марфалогіі можна зазначыць, што самай вялікай па колькасці групай фразеалагізмаў з’яўляюцца тыя, метэаралагічны кампанент у якіх выражаны назоўнікам. Такіх фразеалагізмаў 52, што складае 66 % ад агульнай колькасці сабраных адзінак.
Разгледзеўшы фразеалагізмы з метэаралагічным кампанентам з пункту погляду сінтаксісу, трэба зазначыць, што большасць зафіксаваных на базе беларускай, польскай і рускай моў фразеалагізмаў мае форму словазлучэння (53,6%). Значна менш фразеалагізмаў, якія пабудаваны па схеме простага (развітага – неразвітага; двусастаўнага – аднасастаўнага) сказа (36,2%). Толькі 10,1% фразеалагізмаў уяўляюць сабой слова (назоўнік з прыназоўнікам).
Спіс літаратуры
1. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1971, - 112 с.
2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі, - 1994, - 654 с.
3. Герасімчык І.А.Фразеалагічныя паронімы сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2003. – 20 с.
4. Даніловіч М.А. Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў. Мн.: Навука і тэхніка, - 1991, - 110 с.
5. Киселев И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Для средней школы. Мн.: Народная асвета, - 1991, - 193 с.
6. Копыленко М.М., Попова З.Д. Очерки по общей фразеологии. Воронеж, - 1972, -191 с.
7. Лепешаў І.Я., З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. Мн.: Вышэйшая школа, - 1991, - 110 с.
8. Лепешаў І.Я., Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, - 1993. Т.1., - 590 с., Т.2. 607 с.
9. Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа. Манаграфія/ В.В. Марашэўская, УА "Гродзенскі дзяржаўны ун-т ім. Я.Купалы. – Гродна: ГрДУ ім. Я.Купалы, 2003, - 115 с.
10. Мокиенко В.М. Славянская фразеология. М.: Высшая школа, 1989 – 287 с.
11. Мяцельская Е.С., Камароўскі Я.М. Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі. Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. – 320 с.
12. Садоўская А.С. Фразеалагізмы – словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук./ А.С. Садоўская. Ін-т ім. Я.Коласа НАН Беларусі. – Мн., 2002. – 21 с.
13. Слова і фразеалагізм у літаратурным і дыялектным кантэксце: манаграфія/ Г.М. Малажай. УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна". – Брэст: Выдавецтва УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна"., 2004. – 123 с.
14. Телия В.Н. Русская фразеология. Семантический, прагматический и культурологический аспекты. М.: Школа "Языки русской культуры", - 1996, - 288 с.
15. Фразеологический словарь русского языка. М.: Русский язык, - 1986, - 543 с.
16. Хлусевіч І.М. Варыянтнасць фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вуч. Ступені канд. Філалагічных навук/ І.М.Хлусевіч; НАН Беларусі. – Мн.: 2001. – 21 с.
17. Slownik frazeologiczny jezyka polskiego. Stanislaw Skorupka. – 1974, - Warszawa.
|