Банк рефератов содержит более 364 тысяч рефератов, курсовых и дипломных работ, шпаргалок и докладов по различным дисциплинам: истории, психологии, экономике, менеджменту, философии, праву, экологии. А также изложения, сочинения по литературе, отчеты по практике, топики по английскому.
Полнотекстовый поиск
Всего работ:
364139
Теги названий
Разделы
Авиация и космонавтика (304)
Административное право (123)
Арбитражный процесс (23)
Архитектура (113)
Астрология (4)
Астрономия (4814)
Банковское дело (5227)
Безопасность жизнедеятельности (2616)
Биографии (3423)
Биология (4214)
Биология и химия (1518)
Биржевое дело (68)
Ботаника и сельское хоз-во (2836)
Бухгалтерский учет и аудит (8269)
Валютные отношения (50)
Ветеринария (50)
Военная кафедра (762)
ГДЗ (2)
География (5275)
Геодезия (30)
Геология (1222)
Геополитика (43)
Государство и право (20403)
Гражданское право и процесс (465)
Делопроизводство (19)
Деньги и кредит (108)
ЕГЭ (173)
Естествознание (96)
Журналистика (899)
ЗНО (54)
Зоология (34)
Издательское дело и полиграфия (476)
Инвестиции (106)
Иностранный язык (62791)
Информатика (3562)
Информатика, программирование (6444)
Исторические личности (2165)
История (21319)
История техники (766)
Кибернетика (64)
Коммуникации и связь (3145)
Компьютерные науки (60)
Косметология (17)
Краеведение и этнография (588)
Краткое содержание произведений (1000)
Криминалистика (106)
Криминология (48)
Криптология (3)
Кулинария (1167)
Культура и искусство (8485)
Культурология (537)
Литература : зарубежная (2044)
Литература и русский язык (11657)
Логика (532)
Логистика (21)
Маркетинг (7985)
Математика (3721)
Медицина, здоровье (10549)
Медицинские науки (88)
Международное публичное право (58)
Международное частное право (36)
Международные отношения (2257)
Менеджмент (12491)
Металлургия (91)
Москвоведение (797)
Музыка (1338)
Муниципальное право (24)
Налоги, налогообложение (214)
Наука и техника (1141)
Начертательная геометрия (3)
Оккультизм и уфология (8)
Остальные рефераты (21692)
Педагогика (7850)
Политология (3801)
Право (682)
Право, юриспруденция (2881)
Предпринимательство (475)
Прикладные науки (1)
Промышленность, производство (7100)
Психология (8692)
психология, педагогика (4121)
Радиоэлектроника (443)
Реклама (952)
Религия и мифология (2967)
Риторика (23)
Сексология (748)
Социология (4876)
Статистика (95)
Страхование (107)
Строительные науки (7)
Строительство (2004)
Схемотехника (15)
Таможенная система (663)
Теория государства и права (240)
Теория организации (39)
Теплотехника (25)
Технология (624)
Товароведение (16)
Транспорт (2652)
Трудовое право (136)
Туризм (90)
Уголовное право и процесс (406)
Управление (95)
Управленческие науки (24)
Физика (3462)
Физкультура и спорт (4482)
Философия (7216)
Финансовые науки (4592)
Финансы (5386)
Фотография (3)
Химия (2244)
Хозяйственное право (23)
Цифровые устройства (29)
Экологическое право (35)
Экология (4517)
Экономика (20644)
Экономико-математическое моделирование (666)
Экономическая география (119)
Экономическая теория (2573)
Этика (889)
Юриспруденция (288)
Языковедение (148)
Языкознание, филология (1140)

Реферат: Я. Колас – заснавальнік юнацкай аповесці ("У Палескай глушы", "На прасторах жыцця", "Дрыгва")

Название: Я. Колас – заснавальнік юнацкай аповесці ("У Палескай глушы", "На прасторах жыцця", "Дрыгва")
Раздел: Рефераты по зарубежной литературе
Тип: реферат Добавлен 13:24:42 26 ноября 2009 Похожие работы
Просмотров: 1139 Комментариев: 19 Оценило: 2 человек Средний балл: 5 Оценка: неизвестно     Скачать

УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна"

Кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства

РЭФЕРАТ НА ТЭМУ:

Я. КОЛАС - заснавальнік юнацкай аповесці

(“У Палескай глушы", “На прасторах жыцця", “Дрыгва”)

Выканала : студэнтка 3-га курса,

спецыяльнасці “Беларуская філалогія"

Лаўрыновіч Іна

Праверыў : Смаль В.М.

БРЭСТ 2009

Змест

1. Я. Колас - пісьменнік-настаўнік

2. Герой, які вучыцца і вучыць

3. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць “На прасторах жыцця”)

4. На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць “Дрыгва”)

5. Коласаўскім шляхам

Спіс літаратуры

1. Я. Колас - пісьменнік-настаўнік

Многія гады свайго жыцця аддаў ён школе. Добра ведаў асаблівасці дзіцячай псіхалогіі, духоўныя запатрабаванні дзяцей.

Пісьменнік разумеў, наколькі важна прывіць малому грамадзяніну, які толькі ўступае ў жыццё, цікавасць да навакольнага свету, бо менавіта гэта цікавасць абуджае прагу да набыцця новых ведаў.

Я. Колас стварыў нямала твораў, якія, дзякуючы таму, што мы прачыталі іх яшчэ ў школе, запомніліся на ўсё жыццё. Уражанні дзяцінства, юнацтва - самыя моцныя, трывалыя ў чалавечым жыцці.

Коласавы творы, прысвечаныя дзецям, нясуць у сабе значныя моманты павучальнасці, нават дыдактычнасці.

Але гэта не халодная дыдактыка, а вельмі жывая, зацікаўленая, па-мастацку яркая разумова пра месца чалавека ў грамадстве і прыродзе, пра асноўныя вартасці жыцця.

Вялікі мастак на працягу ўсяго свайго жыцця пільна дбаў аб тым, каб раскрыць перад імі, маладымі пакаленнямі, глыбокі сэнс яднання чалавека з прыродай, тую ісціну, што сам чалавек - часцінка прыроды.

Дваццатыя гады - адзін з самых плённых перыядаў у творчасці Якуба Коласа. У гэты час ім была завершана работа над паэмамі “Новая зямля", “Сымон-музыка", напісаны так званыя “Палескія аповесці” (“У палескай глушы", 1922 і “У глыбі Палесся ”, 1927), шматлікія апавяданні, творы для дзяцей, вершы, алегарычныя навелы, аповесці “На прасторах жыцця" (1926) і “Адшчапенец" (1931) і г. д.

2. Герой, які вучыцца і вучыць

У аповесці “Упалескай глушы" - паказана праблема псіхасацыяльнай ідэнтыфікацыі. Гэты твор найперш адрасаваны юнацтву. У ім узняты філасофскія і маральныя праблемы, якія актуальны для чытачоў перыяду ранняга юнацтва: сэнс жыцця, жыццё і смерць, чалавек і космас, каханне.

Герой рамана Андрэй Лабановіч і ёсць той сейбіт, які выйшаў на беларускую ніву, каб сеяць у народзе новыя ідэі. Мабыць, нездарма вялікі па аб´ёму і глыбокі па свайму зместу мастацкі твор пачынаецца са сцэны, дзе герой чытае кнігу.

Кнігу з дзіўнай назвай: “Зорныя светы і іх насельнікі”. Героя не проста цікавіць марнае пытанне, ці ёсць жыццё на іншых планетах. Для яго гэта жыццёвая патрэба - атрымаць адказ: дзеля чаго жыве чалавек?

Юнак перажывае духоўны крызіс, бо, толькі-толькі прыбыўшы ў глухую палескую вёску, каб выконваць ролю асветніка, ён адразу сутыкнуўся з праблемай: ці не марнай будзе яго праца, яго фізічныя і інтэлектуальныя намаганні?

Нездарма ў ягоўзнікаюць думкі пра самагубства, і, як можна зразумець, нетолькі ў яго аднаго: праз некалькі дзён Лабановіч атрымлівае па пошце ліст, у якім паведамляецца, што ягоны адннакурснік Лабудзька пайшоў па сваёй волі з жыцця. Смерць была побач, як побач стаялі ў спісе прозвішчы былых семінарыстаў. Сябра па вучобе, не ведаючы пра тое, па сутнасці, выратаваў Лабановіча ад падобнай трагедыі.

Андрэя Лабановіча ратуе яго душэўнае здароўе, жаданне быць карысным людзям, нарэшце яго захапленне навакольным хараством, красой жанчыны, захапленне паэзіяй, літаратурай.

Менавіта таму ён так палюбіў штовячэрнія вандроўкі ўздоўж чыгункі, у час якіх любуецца краявідамі, адрознымі ад знаёмых пейзажаў Цэнтральнай Беларусі, адкуль ён родам. Яго вабіць даль, прастор, сама дарога, а адзіны за суткі цягнік выклікае безліч надзей і памкненняў.

Вось чаму ён час ад часу садзіцца на той жа цягнік і едзе ў госці да сябра Турсевіча, каб адвесці з ім душу ў гаворках пра набалелае. Выпадковыя сустрэчы з дзяўчатамі, з мясцовай красуняй Людмілай абуджаюць у душы юнака цэлую буру пачуццяў - ад захаплення яе прыгажосцю да тугі па ідэалу, ад гатоўнасці пакахаць “з першага погляду" да крытычнага абдумванння пераваг і хібоў аб´екта яго павышанай цікаўнасці.

Малады герой трылогіі ў тым ўзросце, калі напружана і пакутліва шукае свій шлях у жыцці, шмат у чым няўпэўнены, сумневаецца. Мяжа паміж добром і злом для яго пакуль што невыразная. Часцей за ўсё ён кіруецца ў сваім пошуку духоўных арыенціраў у заблытанай сетцы людскіх дачыненняў чыста інтуітыўна, спадзеючыся на свій здоровы мужыцкі розум і на пасеянае бацькамі, узрошчанае асветай пачуццё справядлівасці, вельмі моцнае ў выхадца з народных нізоў, не раз асмеянага і пагарджанага.

З самых складаных становішчаў Лабановічу дапамагае выбрацца без асаблівых страт сумленне інтэлігентнага чалавека, паэта ў душы, шукальніка ісціны, праведніка і прапаведніка, народнага заступніка. Так, юнак спачатку моцна захапляецца незвычайным вонкавым хараством Людмілы, марыць аб новых сустрэчах.

Аднак ён ужо з прачытанага раней добра ведае, што ёсць розніца паміж фізічнай прыгажосцю і прыгажосцю духоўнай і што прыгожае не заўсёды ў ладзе з мараллю, з дабром і праўдай у яго складаныя адносіны.

Як чалавека цывілізаванага яго не задавальняе “дзікая" натура юнай феміны, уяўленні якой аб ўчасці абмяжоўваюцца дабрабытам. Пераканаўшыся ў справядлівасці сваіх назіранняў і высноў, Лабановіч хутка траціць цікавасць да дзяўчыны, якая ведае толькі каханне і выгаду і нічога звыш таго.

Наогул жа Лабановіч удзячны Людміле, як і ўсім, хто трапляецца на яго жыццёвым шляху, за навуку.

Мімалётнае захапленне першай сустрэчнай дзяйчынай таксама заняло сваё пэўнае месца ў працэсе духоўнага пасталення героя.

Настаўнік досыць цвяроза ацэньвае вонкавае хараство Ядвісі, бачачы, што ў гэтым яна саступае Людміле. Але яго вабіць яе ўнутраная сіла, глыбіня яе натуры, багацце душы.

Аднак яшчэ мацней героя вабіць да сябе яе нечаканасць, загадкавасць яе натуры. У Ядвісі сваё жыццё, свае радасці і свае невырашальныя праблемы.

Разважаючы над экзістэнцыяльнымі, быційнымі праблемамі ўласнага існавання, Лабановіч паступова прыходзіць да вываду: сэнсам яго жыцця павінна стаць абуджэнне краю ад векавечнага сну, адраджэнне ў народзе пачуцця нацыянальнай годнасці.

У школе ён ставіць сваёй мэтай “абуць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з´явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі - як выніклі? у чым іх прычыны? І, наогул, каб да ўсяго падыходзілі свядома". Гэта вельмі значны момант у духоўным узмужненні героя, які ўзыходзіць на новую ступень разумення свету.

Я. Колас сваім творам імкнуўся абудзіць у моладзі грамадскую актыўнасць, змагаўся супраць спажывецкай псіхалогіі.

3. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць “На прасторах жыцця”)

Тэма аповесці - станаўленне, фарміраванне характару новага чалавека ў працы, у барацьбе за новы лад жыцця. У гэтым сэнсе “На прасторах жыцця" - своеасаблівы працяг “Палескіх аповесцей".

Сцяпан Барута, герой аповесці “На прасторах жыцця", таксама шукае шляхоў для вызначэння свайго месца ў жыцці і знаходзіць гэты шлях “у шырокіх размахах грамадскай работы".

Калі Лабановіч яшчэ толькі жыў подыхам блізкіх прастораў, то Барута ўжо ўвесь перапоўнены адчуваннем гэтых прастораў: хочаш - вучыся, хочаш - асушвай балота, змагайся з вясковай цемрай, выкрывай прастасаванцаў.

Аднак самае галоўнае ў ім тое, што ён прагне быць карысным свайму народу, страсна адмаўляе цвярозы практыцызм, маральную неахайнасць.

Чысты душой юнак, які свята верыць у магчымасць новага жыцця, сутыкаецца з дэмагогіяй, двурушніцтвам, ідэйным прыстасаванцам, жыцейскім брудам і распустай.

Сцёпка Барута - сын працоўнай вёскі, і ён хоча будаваць новае жыццё. Пісьменнік малюе яго вобраз з асаблівай цеплынёй.

Пісьменнік у адносінах да сваіх герояў нібы становіцца старэйшым таварышам, настаўнікам, які сочыць за кожным крокам у жыцці, радуецца іх поспехам і нават крыху зайздросціць іх невычэрпнай энергіі, маладосці.

Сцёпка ідзевучыцца ў Мінск. Горад адкрывае маладому герою вочы на многія рэчы, аб якіх ён нават і не чуў. Сталіца Беларусі сустракае і Сцёпку Баруту як роднага сына.

Горад дапамагае герою выпрацаваць харакрар, непамерна пашырае яго кругагляд, адным словам, робіць з яго паўнацэннага, карыснага для Радзімы чалавека.

У горадзе Сцяпан Барута атрымаў першыя ўрокі калектывізму, пазнаў, што такое таварыская спайка, што такое плячо суседа ў працы і ў барацьбе.

Пазней набытыя ў горадзе веды і навыкі герой павязе ў вёску, каб і там перабудоўваць жыццё на новы лад.

Сваім творам пісьменнік нібы папярэджваў моладзь, што, нягледзячы на наяўнасць улады, нельга разлічваць на лёгкі поспех у жыцці, трэба ўсімі сіламі дамагацца яго.

Сцяпан Барута - чалавек з новым светапоглядам, са сваім уласным светам пачуццяў, думак, імкненняў. Ён паважае сябе, паважае навакольных людзей. Не церпіць маны і фальшу. Сцяпан Барута свядома рыхтуе сябе да карыснай грамадскай працы “агранома ці будаўніка".

У родную вёску юнак ужо едзе пасланцом горада, каб распачаць там выхаванне “прывычкі вясці работу калектывам".

Сцяпану Баруту ўдалося тое, чаго не змог ажыццявіць у дарэвалюцыйныя гады Лабановіч. Ён падняў сялян на калектыўную працу, на асушку Гнілога балота. Гэта быў першы сур´ёзны ўрок сумеснай работы, які атрымала вёска.

Прыгожыя ў Сцёпкі адносіны і да сваёй каханай Алены. Ён бачыць у дзяўчыне перш за ўсё таварыша, друга ў працы, у будаўніцтве новага жыцця.

Аповесць “На прасторах жыцця" - той твор, якім пісьменнік канчаткова ўвайшоў у літаратуру сацыялістычнага рэалізму, літаратуру сцвярджэння новых адносін паміж людзьмі.

4. На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць “Дрыгва”)

У 1933 годзе была надрукавана аповесць Якуба Коласа “Дрыгва". Прысвечаная партызанскай барацьбе на Палессі ў час грамадзянскай вайны, аповесць вельмі хутка стала адной з самых любімых кніг беларускага чытача, асабліва моладзі.

“Дрыгва" - твор высокапаэтычны, наскрозь прасякнуты мудрай народнай усмешкай, дасціпнай разважлівасцю, лірычнасцю.

У аповесці Якуб Колас не ставіць задачу выявіць усе псіхалагічныя адценні, нюансы паводзін сямідзесяцігадовага партызана дзеда Талаша, астатніх герояў, хоць раскрыццё душэўнага жыцця герояй зроблена ў творы бліскуча, скупымі, але надзвычай выразнымі, дакладнымі мастацкімі дэталямі.

Некаторымі рысамі “Дрыгва" нагадвае прыгодніцкі твор. Успомнім: займальных, дэтэктыўных сюжэтных ліній, вузлоў, развязак у аповесці аж зашмат.д.войчы ўцякае ад легіянераў сам дзед Талаш: першы раз, калі замахнуўся на іх сякерай ля стажка і яму хацелі скруціць рукі, і другі раз - натрапіўшы ў зімовым лесе на засаду.

Пры апошніх уцёках дзед Талаш нават чэрап праламаў аднаму з канвойных.

Свайго героя пісьменнік ставіць у абставіны стыку двух светаў - старога, несправядлівага, і новага, які нараджаецца і які адкрыў перад працоўным народам нябачаныя раней перспектывы свободнага жыцця.

Дзед Талаш спачатку выступае перад намі ў абліччы тыповага селяніна, знешне нерашучага, пакорлівага, які прывык біць паклон панам, каб толькі як-небудзь абараніць свій маленькі дабрабыт.

Дзед Талаш паўстае перад намі як чалавек разумны, мудры, як яркая, багата адораная ад прыроды натуры.

Гэта той тып беларуса старэйшага пакалення, якому давялося амаль усё жыццё гнуць спіну пад прыгнётам эксплуататараў і толькі на схіле свайго жыцця ўбачыць той радасны час, аб якім яно марыла дзесяцігоддзямі.

5. Коласаўскім шляхам

Мастацкая творчасць Коласа здзіўляе незвычайнай эпічнай шырынёй, выключна глыбокім пранікненнем ва ўнутраны свет чалавека, высакароднасцю, вышынёй маральных патрабаванняў, як асновай жыцця чалавечага грамадства.

Аповесць “Дрыгва" з´яўляецца выдатным творам у літаратуры, у якім знайшлі выражэнне адметныя рысы рэалізма Я. Коласа: уменне стварыць глыбока тыповы вобраз на аснове жыцця канкрэтнай гістарычнай асобы.

У юнацкай аповесці “На прасторах жыцця" аўтар імкнуўся ў першую чаргу паказаць прасторы для грамадскай дзейнасці і тое, як моладзь выкарыстоўвае іх.

У аповесці “У палескай глушы" Я. Колас выяўляе багацце і арыгінальнасць індывідуальнай мастацкай канцэпцыі, што дае чытачу-юнаку магчымасць для эмацыйна-эстэтычнага асваення новых граня

Спіс літаратуры

1. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т1/ Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 583с.

2. Навуменка І. Нарыс жыцця і творчасці/ І. Навуменка. - Мн.: Нар. асвета, 1982. - 208с.

3. Налівайка А. Аповесць Я. Коласа “Дрыгва”/ А. Налівайка. - Мн.: Маст. літ-ра, 1959 г.

Оценить/Добавить комментарий
Имя
Оценка
Комментарии:
Хватит париться. На сайте FAST-REFERAT.RU вам сделают любой реферат, курсовую или дипломную. Сам пользуюсь, и вам советую!
Никита18:37:39 02 ноября 2021
.
.18:37:38 02 ноября 2021
.
.18:37:37 02 ноября 2021
.
.18:37:36 02 ноября 2021
.
.18:37:36 02 ноября 2021

Смотреть все комментарии (19)
Работы, похожие на Реферат: Я. Колас – заснавальнік юнацкай аповесці ("У Палескай глушы", "На прасторах жыцця", "Дрыгва")

Назад
Меню
Главная
Рефераты
Благодарности
Опрос
Станете ли вы заказывать работу за деньги, если не найдете ее в Интернете?

Да, в любом случае.
Да, но только в случае крайней необходимости.
Возможно, в зависимости от цены.
Нет, напишу его сам.
Нет, забью.



Результаты(294402)
Комментарии (4230)
Copyright © 2005 - 2024 BestReferat.ru / реклама на сайте