Змест
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя
Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна
Спіс літаратуры
Разв
іццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя
Напярэдадні ХХІ стагоддзя савецкае грамадства ўступіла ў стадыю кардынальных перамен. Глыбінныя грамадска-палітычныя зрухі, што адбыліся ў гэтыя гады, не толькі закранулі, а проста ўзрушылі і лёс народа, і лёс чалавека. Гэтыя падзеі і змены не былі аднолькавага зместу і характару. Дзесьція яны і супярэчылі адно другому. Тое, што дзесяцігоддзямі будавалася, усталёўвалася і ўяўлялася непахісным на вякі, раптоўна, без войнаў, рэвалюцый, без якіхсьці прыродных катастроф, на працягу некалькіх гадоў развалілася ўшчэнт.
Нягледзячы на вельмі складаную грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне, літаратурны працэс не спыняўся. Асаблівай інтэнсіўнасцю пазначаны 1986-1993 гады. Літаратурны працэс гэтых гадоў, можа, як ніколі быў багаты і разнастайны, а літаратурнае жыццё - інтэнсіўным.
Друкаваліся новыя творы ў часопісах, выходзілі кнігі. Стала даступнай творчая спадчына тых пісьменнікаў, каго дагэтуль зусім не выдавалі, або чые асобныя творы былі забаронены. У пераважнай большасці твораў, напісаных літаратарамі, якія перажылі высылкі, гулагі, турмы, для нас цікавая сама рэальнасць, сведчанне часу, праяўленне чалавечых магчымасцей. Так чыталіся і ўспрымаліся творы, заснаваныя на мемуарным матэрыяле: Я. Бяганскай “Мая Галгофа" (1990), Л. Геніюш “Споведзь" (1991), С. Грахоўскага “Такія сінія снягі" (1988), “Зона маўчання” (1990), Б. Мікуліча “Аповесць для сябе” (1987).
Прыйшлі да чытача, сталі ўваходзіць у літаратурнае жыццё і літаратурны працэс творы пісьменнікаў беларускага замежжа, а таксама замежная перакладная літаратура, у першую чаргу класіка.
Непастрэдна мастацкае даследаванне і асэнсаванне гэтага трагічнага матэрыялу, можна сказаць, толькі пачынаецца. Васіль Быкаў - адзін з тых, хто робіць гэта мэтанакіравана, асабліва заклапочана. І ў пазнейшыя гады, як і раней, нягледзячы на ўсе грамадска-палітычыя змены, на нечаканыя перамены асабістага лёсу, пісьменнік жыве актыўным творчым жыццём. Напэўна, можна сцвярджаць, што творчы стан - гэта нармальны стан жыцця для В. Быкава. Аповесці “У тумане” (1988), “Аблава" (1989), “Сцюжа” (1969, 1991), “Пакахай мяне, салдацік” (1995), “Ваўчыная яма" (1998), “Балота" (2001), падборкі апавяданняў у часопісе “Полымя”, зборнік публіцыстыкі і эсэістыкі “Крыжовы шлях” (1998), кніга прыпавесцей “Пахаджане” (1999) - вось тое, што зроблена пісьменнікам, пачынаючы з сярэдзіны 1985 года.
Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя.
Але нягледзячы на поспехі, літаратура гэтага часу панесла і вялікія страты, што звязаныя з дачаснай смерцю прадстаўнікоў філалагічнага пакалення дзяцей вайны - М. Стральцова (1987), Б. Сачанка (1995), І. Чырынава (1996), В. Адамчыка (2000). Паказальна, што ўсе яны плённа працавалі, пісалі да апошняга дня. Каб пераканацца, як яны працавалі і колькі зрабілі, дастаткова паглядзець на іх часопісныя публікацыі тых гадоў - раманы, аповесці, апавяданні, драматычныя творы, публіцыстыка, крытыка, дзённікавыя запісы.
Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы. Праблеме ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладзейшага прысвечаны аповесці В. Блакіта “Вырай”, А. Асіпенкі “Рэха даўніх падзей”, Т. Бондар “Марыя”, раман А. Карпюка “Карані".
Не будзе перабольшаннем сказаць, што для беларускай літаратуры апошніх гадоў тэма Чарнобыля стала адной з самых значных. Раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, драматычныя творы - у розных жанрах і відах літаратуры гэта тэма знайшла сёння трагічнае ўвасабленне. Прычым без ніякага. Аптымістычна-трагічнага пробліску. Дастаткова нагадаць палымяную публіцыстыку А. Адамовіча, раман І. Шамякіна “Злая зорка", “Чарнобыльскую малітву" С. Алексіевіч, Аповесці В. Быкава “Ваўчыная яма”, В. Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел", Т. Бондар “Імем Айца і Сына” (1993).
Тэндэнцыя даверу літаратуры да жыцця, гісторыі, да асабістага вопыту і ў сувязі з гэтым узмацнення суб’ектыўнага пачатку па-свойму выявілася ў творчасці іншых пісьменнікаў гэтага пакалення: у раманах Ул. Гніламёдава “Уліс з Прускі” (2000), П. Місько “Хлопцы, чые вы будзеце? ” (1992), Я. Радкевіча “Закон прыцяжэння” (1987), у аповесцях В. Блакіта “Вырай” (1986), А. Варановіча “Валацуга" (2000), Л. Калодзежнага “Буян" (1992), “Вечнасць дымоў" (1996).
Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавя - данне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з’яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі.
У беларускай літаратуры пачынаюць паступова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх твораў з’яўляюцца, як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш. У творчасці пісьменнікаў зусім рэалістычнага светаўспрымання назіраецца з’яўленне элементу фантастычнага: сюжэтаў, сітуацый, калізій, вобразаў, матываў. Можна нагадаць тут прыпавесці В. Быкава, аповесць А. Адамовіча “Пастораль” (1989), аповесць Я. Сіпакова “Блуканні па іншасвеце".
Для тых, хто прыйшоў у свет у пасляваенныя і пазнейшыя гады і хто творча актыўна раскрыўся ў 80-90-я, зварот да гісторыі, уключэнне гісторыі ў сваю творчасць становяцца проста неабходным для нацыянальнага мастакоўскага самаадчування і самасцвярджэння. Якраз зварот да гісторыі, актыўнае выкарыстанне ўсё яшчэ новага для нас гістарычнага матэрыялу надалі творам пісьменнікаў новага пакалення сапраўды сучаснае гучанне, забяспечылі іх нацыянальным аптымізмам, вызначылі сённяшнюю духоўную запатрабаванасць.
Дзякуючы гістарычным раманам “Меч князя Вячкі" (1987), “След ваўкалака" (1988), “Жалезныя жалуды” (1990) творчасць Л. Дайнекі набыла шырокі чытацкі рэзананс, стала прыкметным набыткам нацыянальнай літаратуры.
Творчасць В. Іпатавай апошніх гадоў поўнасцю знаходзілася ў рэчышчы нацыянальнай гістарычнай прозы. Яе раманы “Залатая жрыца Ашвінаў" (1999), “Альгердава дзіда" (2001), аповесці “За морам Хвалынскім” (1989), “Вяшчун Гедзіміна" (2000) годна працягваюць у нашай літаратуры традыцыю, закладзеную творчасцю У. Караткевіча.
Такім чынам, літаратура канца ХХ стагоддзя - гэта жывы літаратурны працэс. Новыя заканамернасці яшчэ не вызначыліся, тэндэнцыі не выявіліся, не пацвердзіліся значнымі літаратурнымі творамі. Пра гэта можна будзе меркаваць пазней, калі згаданыя гады падпадуць пад вызначэнне “гісторыя". Бо ў “гісторыю" звычайна ўключаюцца факты, з’явы, правераныя часам, тэндэнцыі, якія ўжо маюць вынік.
Пісаць вершы Г. Бураўкін пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзе ў полацкай абласной газеце. Сваімі настаўнікамі паэт лічыў Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога і па-зямляцку блізкага Пятруся Броўку. Першы зборнік “Майская просінь" выйшаў у 1960-тым годзе, сюда ўвайшлі самыя раннія яго творы, напісанныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва. Зусім юначымі вершамі былі “Дрэва", “Кастрычнік”, “Ластаўкі" і іншыя. Вылучаецца верш “Я іду”, галоўны герой - незвычайна радасны дваццацігадовы юнак выклікае захапленне дзяўчат, і ўсе вакол незвычайнае, светлае, усё захапляе, а перш за ўсё маладым адчуваннем жыцця, радасцю ад палнаты успрымання, упэўнасцю ў сваіх магчымасцях зрабіць добрае.
З першых публікацый у прэсе адчуваўся самабытны талент Г. Бураўкіна. Пачынала праяўляцца грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова. І разам з тым лірычнасць, мяккасць, стрыманая расчуленнасць. Тут знойдзем творы, напісанныя больш сталым дасведчаным у сакрэтах майстэрства: “Полаччына", “Палеская балада", “Полацкая балада", “Вочы сінія-сінія". Яны вельмі арганічныя для пачаткоўца, пераполненнага пачуццём любові да свайго краю, да горада, што стаў родным.
Генадзь Бураўкін прызнаваўся ў любові да сваей роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтара шырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю:
Тут азёры, як неба, сінія
Ў чаротах чароды гусіныя.
Тут, у Полаччыне, хораша, галасіста спяваюць для закаханых салаў’і. Ён любіць сваю Полаччыну, свой родны кут так, як можна любіць толькі Радзіму. І калі адзін універсітэтскі жартаўнік, яго харошы сябар, пусціў па студэнцкім інтэрнаце эпіграму, Генадзь Бураўкін не крыўдаваў:
Полацкія кветкі і траўкі
Апявае Генадзь Бураўкін
.
Бо ён сапраўды любіць не толькі сівую гісторыю свайго мілага краю, дзе праз тоўшчу гадоў свецяць імёны Сімяона Полацкага і Францыска Скарыны, а яшчэ і яго задумлівую Дзвіну і чыстую Дрысу, яго сінія азёры і пявучыя бары, яго “кветкі і траўкі”. Яго песня ў даўгу перад краем гордым і прыгожым, дзе паэт навучыўся любіць і ненавідзець.
Навальніцы грымяць над кручамі,
З гор бягуць ручаі грымучыя,
Тут ля Дрысы сасонкі звонкія,
Над Дзвіною бары пявучыя.
Край паэтычных лягенд і песен - Полаччына больш чым іншая зямля Беларусі захавала сляды старажытнасці. Аўтар стварыў жанравую разнавіднасць балады - лірыка-псіхалагічную. “Полацкая балада” Генадзя Бураўкіна эпічная па матэрыялу, лірычная па спосабу выяўлення. Сам аўтар трывожна ўслухоўваецца ў гукі мінулых стагоддзяў, углядаецца ў твары выдатных людзей, што праходзілі тут. “Я люблю слухаць зорную ціш, тваі казкі начныя, мой горад. Мінулае і сучаснае пераплятаюцца тут, дапамагая адчуць крокі гісторыі, сувязь старыны… ".
Словам пранікнённым, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў паэт сваю любоў да Радзімы. Вернасць роднай мове праносіць ён праз усе жыццё, робячы ўсе, каб наша слова гучала шырока і далёка:
І сэнс не ў тым,
куда сягну,
Кім стану я ў наш век сталёвы,
А ў тым,
каб цвёрдую цану
Ніколі не згубіла слова…
Для паэта любоў да радзімы і павага да роднай мовы - тоесныя рэчы. Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакрыніцы, ніколі не будзеш адчуваць слова, дзе кожны гук ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай:
Матчына нявыцвілае слова,
Даўжнікі мы вечныя твае…
У слова Г. Бураўкіна цвёрдая цана, слову яго можна верыць, слоў яго чакаюць. Ён любіць слова да самазабыцця, да самаахвернасці
Беларусь нельга ўявіць без горкай памяці вайны. Гераічная тэма стане пазней адной з асноўных у творчасці Генадзя Бураўкіна. Гераічнай можна назваць “Палескую баладу”. Яна прысвечана братам Міхаілу і Івану Цубам, загубленным фашыстамі ў гады Айчыннай вайны. Яны жылі ў вёсцы Навіны, што на Случчыне, і бясстрашна загінулі, абараняючы сваю зямлю і людзей. Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, завёў фашыстаў у балота, дзе яны былі знішчаны партызанамі. “Ён ідзе праз сняга і завею, каб заўсёды застацца ў памяці людской".
Вострыя ўспаміны дазволілі Генадзю Бураўкіну стварыць жахлівую карціну дзікага сваявольства фашыстаў у Хатыні. У паэме “Хатынь" асобныя дэталі нагадваюць: на дварэ прадвесня, яшчэ ляжыць снег, невыпадкова, што снег белы, а дровы ля прыпечка бярозавыя, таксама белыя, як чыстае сумленне ні ў чым не павінных жыхароў Хатыні:
А вёску сціскалі ўжо абцугамі,
Карнікаў чорныя грузавікі,
Закусіла пабялелыя вусны,
Сцялілася ў страху Хатынь
.
У паэме паэт апісвае трагедыю, якая адбылася 22-га сакавіка 43-га года. Сапраўды, нямы крык праціснае душу, нібыта апынаешся там, у пекле Хатыні. І набыццы праходзіць перад нашымі вачамі трагедыя людзей, іх апошнія жудасныя крыкі.
Паэма “Хатынскі снег” цэластная па сваей будове, сурова-стрыманая па стылі. Аўтар знаходзіць адпаведныя словы і вобразы, каб паказаць той страшны дзень. Снег у паэме з’яўляецца як бы экранам, на якім адбываюцца трагічныя падзеі.
“Ляжаў, не таючы, у Хатыні чырвоны снег” - словы вялікай сілы. І далей: “І раты абвугленныя крычалі нёма". “І нібы ў жахлівым дзіцячым сне, падаў з чорнага начнога неба чорны снег”. Попелам на землю асыпаліся дрэвы і хаты, і попелам на землі засталіся людзі. Прайшлі гады, адыйшла ў нябыт суровая пара Айчыннай вайны, але памяць людская ніколі не забудзе жудасцей і ахвяр фашызму.
Сваі лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі горач разлук - усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц-жоўтая лодка", “Такі спрадвечны лёс мужчын” - сабраны ў зборніку “Пяшчота". У вершы “Вочы сінія-сінія" гаворыцца пра вернае каханне маладой прыгожай дзяўчыны: яе каханы загінуў на фронце, яна жыве адна, не хоча “ні прызнанняў, ні песен", усё чакае і не можа дачакацца свайго абранніка:
А яна маладая ў сваёй прыгажосці,
Ні прызнанняў, ні песен не хоча яна.
Аднаго прычакаць бы ёй толькі ў госці,
Ды з зямлёю яго абвянчала вайна…
Такое сапраўднае каханне - найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому.
Лірыка Г. Бураўкіна шчырая і сярдэчная, і нарэшце, як кажуць, у жыцці каханне і добрая песня заўсёды ідуць побач. Можа, таму многія лірычныя вершы паэта былі пакладзены на музыку, напэўна і сам ён назаўсёды захаваў любоў да меладычнай народнай песні, что пачынаецца ў “Сівой даўніне". Куда б ні кіравалі свой шлях, дзе б не шукалі натхнення, а знаходзім яго там, дзе нарадзіліся.
Бураўкін пачаў пісаць песні яшчэ ў юнацтве. А сёння песні паэта гучаць і на іменінах, і ў вясковай хаціне, на працэ і ў выкананні ансамбля “Песняры". Гэта такія песні, як “Конь незацугляны", або “Матылі".
Пейзажная лірыка паэта ашчадная на фарбы, душэўная, бо ідзе яна з радзімы Г. Бураўкіна - паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цанілася шчырасць, унутраныя багацці. Толькі вока паэта, закаханае ў свой край, можа ўбачыць у халодным краявідзе столькі цяплыні. Прырода ў разуменні паэта жывая, нераўнадушная, у яе свае багатае і змянлівае жыццё. У вершах прырода часта апяваецца як крыніца лірычнага перажывання, прычым найбольш блізкія паэту фарбы вясны і восені:
Ідуць дажджы,
Асенняя пара.
Заплаканыя вочы спахмурнелі.
Аўторка не адрозніш ад нядзелі,
Ад быльнага-шпачыльнага пяра.
Вылучаюцца вершы “Прадвесне”, “Сняжынкі на расстанне”, “Красавік”, “Асеннія грыбы". Я жадаю нагадаць некалькі радкоў з верша “Снежынкі на расстанне".
Паэзія Г. Бураўкіна ахоплівае новыя тэмы, з кожным напісаным радком робіцца ўсё больш глыбока-псіхалагічнай (вершы "Пакуль жывы", "Чаму павінен плакаць чалавек…", "Удача…"), абагачаецца новымі думкамі, новымі падыходамі да раскрыцця старых тэм. Так, напрыклад, новы падыход да тэмы кахання лёгка заўважыць у вершы "Непрыгожых жанчын не бывае", у якім аўтар гаворыць, што нельга злічыць усіх прыгажунь вакол нас і тлумачыць назву твора такім чынам:
Непрыгожых жанчын не бывае.
Проста шмат невідушчых мужчын.
Настала пара цвяроза і разумна разабрацца ў праблемах часу, нашага веку, нашай гаспадаркі, нашай душы. Паэзія Генадзя Бураўкіна думае, разважае, сеючы разумнае, вечнае.
1. “Ісці да чалавека", Аркадзь Русецкі, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с.131-161.
2. “Парастак радка, галінка верша", Рыгор Барадулін, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с.286-299.
3. “Беларускія пісьменнікі" (том 1), І.Э. Багдановіч, Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 1992, с.395-405.
|